Участак моста цераз Прыпяць каля Жыткавічаў падарвалі 25 траўня. Замэст бэтоннага пралёту, які даў расколіну, ўзьвядуць мэталічны.
Што засталося ад моста праз Прыпяць

1
Праблемы зь пераездам цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ўзьніклі пасьля таго, як мост каля вёскі Чэрнічы 7 сьнежня мінулага году даў трэшчыну. Рух транспарту і пешаходаў па ім быў спынены.

2
Тураўшчына аказалася адрэзаная ракою ад цэнтральнай часткі Беларусі.Найбліжэйшыя масты — у Мазыры і Пінску, ехаць тудой — гэта крук кілямэтраў у 250.

3
Для правядзеньня падрыўных работ раку часова скіравалі ў іншае рэчышча, пад мостам абсталявалі пляцоўку для збору абломкаў.

4
Аляксандар Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада.