Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў скончыўся ў Кіеве 26 траўня перамогай гішпанскага клюбу «Рэал» (Мадрыд) над ангельскім клюбам «Лівэрпуль» зь лікам 3:1. Мадрыдзкі «Рэал» трэці раз запар стаў пераможцам у гэтым турніры. Паглядзіце на самыя драматычныя моманты матчу.
Фінал Лігі чэмпіёнаў у найгарачэйшых фота Reuters

1
Гулец «Лівэрпулю» Мухамэд Салах атрымаў траўму пляча падчас сутыкненьня з капітанам «Рэалу» Сэрхіё Рамасам

2
Садыё Манэ забівае першы і адзіны лівэрпульскі гол у браму «Рэалу»

3
Гэты гол Карыма Бэнзэма («Рэал» (Мадрыд)) пазьней не залічаць праз «офсайд»

4
Вось так гулец «Рэалу» (Мадрыд) Гарэт Бэйл забіў свой першы гол

5
Брамнік ангельскага «Лівэрпулю» Лёрыс Карыюс назірае за вынікам удару гульца «Рэалу» (Мадрыд) Гарэта Бэйла.

6
Гулец «Рэалу» (Мадрыд) Гарэт Бэйл цалуе кубак Лігі чэмпіёнаў. Гарэта Бэйла назвалі найлепшым гульцом фінальнага матча

7
Брамнік ангельскага «Лівэрпулю» Лёрыс Карыюс праходзіць побач з Кубкам эўрапэйскіх чэмпіёнаў, які ў 2018 ягоная каманда прайграла «Рэалу».

8
«Рэал» (Мадрыд) сьвяткуе перамогу над «Лівэрпулем» у фінале Лігі чэмпіёнаў. Каманда ўжо 13 разоў выігрывала Кубак. У 2018-м — трэці раз запар.

9
Заўзятар ангельскага «Лівэрпулю» сумуе на кіеўскай плошчы пасьля паразы каманды ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

10
Заўзятары «Рэалу» (Мадрыд) сьвяткуюць на кіеўскіх вуліцах перамогу каманды ў фінале Лігі чэмпіёнаў