У Кіеве 19 траўня адбыўся Мэгамарш вышыванак. Акцыю прымеркавалі да Дня вышыванкі, які адзначаўся 17 траўня. Удзельнікі прайшлі па цэнтры Кіеву. Паводле арганізатараў, цяперашняя акцыя стала юбілейнай - марш у вышыванках у Кіеве правялі ўжо ў дваццаты раз.
Па Кіеве прайшоў юбілейны Мэгамарш вышыванак
1
Мэгамарш у вышыванках - фэстывальны рух украінскай культуры, які падхапілі многія буйныя гарады ня толькі Ўкраіны, але і многіх краінаў сьвету. Правядзеньне Мэгамаршу пачалі ў Кіеве ўвосень 2008 году. Ад таго часу мерапрыемства праходзіць традыцыйна два разы на год, вясной і восеньню.
2
Акцыю прымеркавалі да Дня вышыванкі, які адзначаўся 17 траўня.
3
Удзел у сёлетнім мэгамаршы ўзялі некалькі соцень людзей.
4
Вышыванка ўжо стала сусьветным брэндам. У тым ліку і дзякуючы ўкраінскім дызайнэрам, якія выкарыстоўваюць візуальныя элемэнты вышыўкі ў сваіх калекцыях адзеньня, якое пасьпяхова прадаецца за мяжой.
5
Падчас маршу ўдзельнікі сьпявалі народныя ўкраінскія песьні, танчылі.
6
Гучыць гімн Украіны.
7
8
9
10
11
12
13