Байкеры зь Беларусі, Расеі і шэрагу эўрапейскіх краінаў 29 красавіка адкрылі ў Менску мотасэзон на фэсьце H.O.G. Spring Challenge 2018.
Шуневіч на пэнсіі хоча стаць байкерам. ФОТАРЭПАРТАЖ з адкрыцьця мотасэзону ў Менску

1
Belarus — H.O.G. Spring Challenge 2018, bike season opening in Minsk, 29apr2018

2
Калёна стартавала яшчэ з Кургану славы, праехала па праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў.

3
Забаўляльная праграма і мотапарад пачаліся аб 11-й гадзіне ля менскага Дому футболу.

4
Дзеля мотпараду часова перакрываўся рух транспарту.

5
У адкрыцьці ўзяў удзел Віктар Лукашэнка — старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, ягоны памочнік у нацыянальнай бясьпецы. Гэта ўжо ня першы раз, калі Віктар Лукашэнка бярэ ўдзел у такіх мерапрыемствах.

6
Міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч (справа) заявіў на мерапрыемстве, што байкеры «выконваюць закон лепей, чым проста матацыклісты», і расказаў, што цяпер практычна ня езьдзіць на матацыкле, бо ня мае ўласнага і бо бракуе часу. «Усе надзеі на пэнсію», — дадаў ён.

8

9

10

11
Заплянаваныя канцэрты гуртоў J:mors і Nuteki, а 21-й — сьвяточны фэервэрк.

12

13

14

15

16

17