Калі мне было 19 гадоў, Вольга Гарбунова ўратавала мне жыцьцё. Тады яна была дырэктаркай «Радзіславы», кіравала схованкай для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, і вяла групу ўзаемападтрымкі жанчын. І калі б аднойчы яна не запрасіла мяне ў гэтую групу, я б, хутчэй за ўсё, была цяпер нябожчыцай.