Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: групоўка ХАМАС у Газе завэрбавала новых байцоў узамен загінулых


Сэктар Газа
Сэктар Газа

З пачатку вайны з Ізраілем, якая пачалася 7 кастрычніка 2023 года пасьля жорсткага нападу на ізраільцян, палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, завэрбавала ад 10 да 15 тысяч новых байцоў, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў Кангрэсе ЗША.

Па дадзеных ЦАХАЛ, падчас баёў у Газе ісламісты страцілі каля 20 тысяч чалавек. Амэрыканская выведка прыводзіць прыкладна такія ж дадзеныя.

Былы кіраўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Энтані Блінкен раней заяўляў, што аднаўленьне сіл ХАМАС — гэта «шлях да працяглага мяцяжу бясконцай вайны».

Крыніцы агенцтва ўдакладнілі, што, нягледзячы на пасьпяховае вэрбаваньне, многія з навабранцаў — гэта маладыя і ненавучаныя байцы, якія ў асноўным пакуль прыцягваюцца да выкананьня простых задач у сфэры бясьпекі.

Офіс дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША ад камэнтароў для Reuters адмовіўся.

Прэм’ер Ізраіля Біньямін Нэтаньягу неаднаразова заяўляў, што мэтай ізраільскай апэрацыі ў сэктары Газа зьяўляецца поўнае зьнішчэньне ХАМАС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG