У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаем перамогу нашых войскаў над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай 8 верасьня 1514 году, ушаноўваем усіх герояў збройнае барацьбы за свабоду Беларусі, нагадваем беларускія вайсковыя традыцыі. Моўны ТЭСТ пра беларускае войска.
1 верасьня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў і пачынаецца новы навучальны год. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Як зьменіцца ўлада ў Беларусі і хто можа стаць пераемнікам Аляксандра Лукашэнкі? Апытаньне Радыё Свабода.
Скарыстаўшы спадарожнікавыя здымкі і прааналізаваўшы інфармацыю з адкрытых крыніц, Свабода разабралася, што насамрэч адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня?
Чыноўнікі абяцалі сёлета 9 мільёнаў тонаў збожжа, але сабралі толькі 6,5 мільёна. У значна меншай Літве чакаюць 7 мільёнаў.
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся важныя падзеі і жылі славутыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні, адкажыце на пытаньні тэсту.
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі.
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку і дзеяньні Лукашэнкі? Што прымушае яго рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі і ў той жа час не заўважаць «шахеды» з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі?
У 1517 годзе Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. З таго часу адзначаем 6 жніўня як Дзень беларускага друку. А ці добра разумеем старабеларускую мову?
У жніўні 2020 году сусьветныя мэдыя публікавалі фота менчука, які ідзе па горадзе ў счэпцы зь сілавіком, а пасьля стаіць перад шэрагам амапаўцаў. Расказваем, як цяпер жыве Максім.
Журналістка татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава і яе муж, дырэктар «Настоящего Времени» Павел Буторын расказалі пра абмен вязьнямі паміж Расеяй, ЗША і яшчэ некалькімі краінамі Захаду, а таксама пра першыя дні пасьля вызваленьня.
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай.
Чаму Лукашэнка ня йдзе на перамовы з дэмакратычнымі сіламі, што можа прапанаваць Захад Лукашэнку, каб той вызваліў палітвязьняў і якія вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь», — глядзіце ў відэакамэнтары палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
Віцебск — адзін з самых старых і найбольш гістарычна значных гарадоў Беларусі. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю і культуру Віцебску і Віцебшчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
Лілія Яноўская ў траўні скарыла чарговы, восьмы 8-тысячнік — Макалю. Паразмаўлялі зь ёю пра любоў да гор, іх небясьпеку і бел-чырвона-белы сьцяг на вяршынях.
Спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз, кажуць Свабодзе супрацоўнікі каналу. І справа зусім не ў грашах.
Крытыка іншых краін, абразы ў адрас Захаду і паказ выступаў беларускіх спартоўцаў. Што беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра спаборніцтвы ў Парыжы.
У многіх беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, улады канфіскоўваюць маёмасьць. Ці магчыма яе вярнуць у будучыні і якім чынам?
У беларускай мове — у прыказках, дзіцячых забаўлянках, эмацыйных воклічах (асабліва праклёнах) — захаваліся сьляды старажытнага ўспрыманьня сьвету, зашыфраваныя імёны містычных пэрсанажаў і дахрысьціянскіх бостваў. Ці пазнаем іх?
Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна ў сёньняшняй Беларусі быць спартоўцам высокага ўзроўню і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму?
Полацак — самы стары горад на тэрыторыі Беларусі і сталіца першай вядомай дзяржавы на землях сучаснай Беларусі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Полацку. Адкажыце на пытаньні тэсту.
У канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра алімпійку Кацярыну Сныціну.
Што вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
На фатаздымках, зробленых у пэрыяд з 1991 па 1994 год, адлюстраванае зараджэньне незалежнай і свабоднай Беларусі перад тым, як інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі 20 ліпеня 1994 году азнаменавала вяртаньне аўтарытарызму савецкага ўзору ў краіне.
Пагаварылі з аўтарам пра хлусьню і праўду дакумэнтальнай прозы, алькаголь, сэкс і яшчэ шмат пра што. На ўсе пытаньні Макс Шчур адказаў аўтацытатамі з сваёй новай кнігі.
11 ліпеня ў сталіцы Літвы беларусы правялі вечар памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна, які роўна год таму, 11 ліпеня 2023 году, загінуў у гарадзенскай турме. Імпрэза прайшла ў віленскай творчай прасторы «Кропка».
Сын вядомага фотакарэспандэнта 1980–1990-х гадоў Сяргея Брушко захаваў архіў бацькі з унікальнымі чорна-белымі фатаздымкамі.
Раман прыехаў ва Ўкраіну з групай іншых беларусаў 10 траўня 2023 году. 7 чэрвеня 2024-га ад яго прыйшло апошняе паведамленьне.
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў?
У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту.
Мастачка-іканапісец Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе?
Свабода пагаварыла зь беларускамі, якія нарадзіліся ў 1994 годзе, калі на першых прэзыдэнцкіх выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка. Усе яны цяпер жывуць за мяжой і папрасілі захаваць ананімнасьць, бо непакояцца за лёс бацькоў, якія засталіся ў Беларусі.
А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.
У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар?
Улюбёныя стравы беларусаў не заўсёды былі такія, як цяпер. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай кухні і харчовых звычак продкаў беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
Пісьменьнік і кінарэжысэр Уладзімер Казлоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але больш за два дзесяцігодзьдзі жыў і працаваў у Расеі. У гутарцы са Свабодай Казлоў патлумачыў, якія меў уражаньні ад Беларусі пасьля 2020 году і чаму цяперашнія падзеі на постсавецкай прасторы маюць карані ў 1990-х.
БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналёгій закрываецца з 30 жніўня. Прыгадалі, якія яшчэ прыватныя ВНУ былі ў Беларусі і чаму яны пазакрываліся.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум?
Зьявілася інфармацыя, што на месцы знакамітага СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй. Вядомы дасьледчык дасавецкага Менску таксама прапануе зрабіць там музэй, але іншы.
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
Беларусы расказалі Свабодзе, як ім жывецца апошнім часам у Грузіі.
Народныя загадкі – яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня й пачуцьця гумару нашых продкаў. Праверце, наколькі вы адчуваеце іх. Адгадайце 10 загадак.
Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху „За свабоду“» — сьпісу, які атрымаў найбольш галасоў на выбарах у Каардынацыйную раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы?
Загрузіць яшчэ