Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі ў палітыцы


Павал Латушка. Фота прэс-службы НАУ
Павал Латушка. Фота прэс-службы НАУ

Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху „За свабоду“» — сьпісу, які атрымаў найбольш галасоў на выбарах у Каардынацыйную раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы?

Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» — Павал Латушка, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады і цяпер адзін зь лідэраў найвялікшага сьпісу ў Каардынацыйнай радзе.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію Паўла Латушкі

Пра правакацыі на мяжы Беларусі і Польшчы

— Гэта сыстэма дзеяньняў, якая пачалася з 2021 году і ўзмацняецца апошнім часам. Паводле нашых зьвестак, менавіта Лукашэнка даў загад узмацніць ціск на польскую мяжу, і гэта адбылося некалькі тыдняў таму. Больш за 15 тысячаў нелегальных мігрантаў з пачатку году штурмавалі мяжу з Польшчай, апошнія два дні — больш за 300. Паводле нашых зьвестак, якія мы атрымлівалі з нашых крыніцаў у Беларусі, можа быць рэалізаваны сцэнар, калі з тэрыторыі Польшчы адбудзецца абстрэл беларускіх памежнікаў. І гэты абстрэл будзе ініцыяваны перакінутымі на тэрыторыю Польшчы супрацоўнікамі спэцслужбаў Лукашэнкі, дзеля таго каб прывесьці да сьмяротных ахвяраў. Яны нават прадугледжваюць тое, што хтосьці зь беларускіх памежнікаў можа быць паранены, нават забіты, а ў выніку атрымліваецца лякальны памежны канфлікт. Зараз у Польшчы ідзе вялікая дыскусія, ці маюць права польскія памежнікі страляць у адказ, калі ёсьць пагроза іх жыцьцю...

Пра ўдзел беларусаў на выбарах у Каардынацыйную раду

— Гэта ня тое, чым можна ганарыцца, калі мы гаворым пра колькасьць беларусаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні. Дакладна няма ў гэтым віны выбаршчыкаў. Ніводзін палітык ня мае права вінаваціць людзей за тое, што яны не прагаласавалі. Гэта перадусім віна палітыкаў. Але гэтаму ёсьць аб’ектыўныя прычыны. Яны зьвязаныя з масавым тэрорам, які адбываецца ў Беларусі з 2020 году, які асабліва быў узмоцнены падчас выбарчай кампаніі. Лукашэнка прызнаў экстрэмісцкімі ўсе 12 сьпісаў, якія стартавалі на выбарах, узбудзіў 257 крымінальных справаў у адносінах да ўсіх удзельнікаў выбарчых сьпісаў, рэжым ажыцьцяўляў кібэратакі на выбарчую плятформу. У нашай камандзе як мінімум 25 асобаў атрымалі арышт маёмасьці, затрыманьні і арышты блізкіх — 80-гадовых маці, 90-гадовага бацькі. Нягледзячы на гэта, ніводзін чалавек з нашага сьпісу не сышоў з дыстанцыі, усе 45 людзей, якія стартавалі, дайшлі да фінішу.

Пра магчымасьць будучых кааліцый і сваю амбіцыю ў КР

— Мы зацікаўленыя ў пабудове кааліцый з тымі, хто гатовы канкрэтна працаваць. Падтрымка КР будзе залежаць ад таго, на якую колькасьць беларусаў будуць распаўсюджвацца вынікі нашай дзейнасьці. Калі сярод гэтых 7 тысяч чалавек людзі ставілі пытаньне аблягчэньня перасячэньня мяжы, выдачы візаў, ці ставілі пытаньне адказнасьці Лукашэнкі, калі гэта адкажа на запыт мільёна беларусаў, значыць, на гэта будзе распаўсюджвацца легітымнасьць і падтрымка з боку КР.

Што да маёй будучай ролі ў КР, на сёньня мне трэба пацьвердзіць мандат чальца Каардынацыйнай рады, а далей будзем глядзець, як будуць разьвівацца падзеі. У мяне ёсьць толькі адна амбіцыя. Я хачу супакоіць усіх, хто побач, хто разам, хто супраць. Каманда НАУ, Павал Латушка як сябра АПК ніколі не вядзе барацьбу паміж партнэрамі, супраць партнэраў. Вы ня знойдзеце, каб мы вялі барацьбу супраць кагосьці. У нас ёсьць толькі адзін вораг — гэта рэжым Лукашэнкі. Я выступаю зь верасьня 2020 году, каб Сьвятлана Ціханоўская прынесла прысягу на пасаду прэзыдэнта, каб у нас зьявіўся ўрад у выгнаньні, і менавіта зараз наша каманда выступала за тое, каб адбыліся прамыя выбары ў КР. Мая амбіцыя — пашыраць палітычнае поле тых людзей, якія гатовыя працаваць для галоўнай мэты — зьнесьці гэты рэжым.

Выбары ў Каардынацыйную раду і іх вынікі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG