Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага

Палітоляг і гісторык Роза Турарбекава. Магчымыя датэрміновыя выбары прэзыдэнта Беларусі. Ілюстрацыйны каляж
Палітоляг і гісторык Роза Турарбекава. Магчымыя датэрміновыя выбары прэзыдэнта Беларусі. Ілюстрацыйны каляж

Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.

Глядзець размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнт гутаркі

— Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», якое мае доступ да інсайдэрскай інфармацыі зь дзяржаўных органаў, беларускія ўлады прынялі рашэньне правесьці прэзыдэнцкія выбары 23 лютага 2025 году. Арганізацыя спасылаецца на «надзейныя крыніцы ўнутры Беларусі». Нібыта падрабязныя пляны выбарчай кампаніі ўжо распрацаваныя, але хаваюцца ад грамадзтва. Паводле Канстытуцыі Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазьней як за пяць месяцаў і праводзяцца не пазьней як за два месяцы да сканчэньня тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга прэзыдэнта. Гэта значыць, што выбары павінны быць прызначаныя дзесьці ў ліпені 2025 году, не пазьней за 20 чысло. Калі інфармацыя «Белполу» цалкам спраўджваецца, то якія прычыны прымушаюць улады прызначаць выбары датэрмінова?

— У Лукашэнкі гэта не адзіны выпадак, калі выбары крыху пасоўваюца па тэрмінах. Магчыма, маецца на ўвазе занепакоенасьць тым, што сытуацыя можа зьмяніцца. Пад гэтым «можа зьмяніцца» можна разумець што заўгодна. Мая гіпотэза зьвязаная з тым, што невядома, чым скончыцца наступнае лета з пункту гледжаньня вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне. Плюс — здароўе Лукашэнкі, якое відавочна пагаршаецца, пра што ён ужо і сам вымушаны гаварыць. Я думаю, што, можа, гэта служыць прычынамі. Але ў нас, як заўсёды, дэфіцыт інфармацыі і няма інсайдэрскай інфармацыі. Тое, пра што цяпер гаворыць «Белпол», мы яшчэ дакладна ня ведаем, так гэта ці не.

І трэці момант. Нам невядома і незразумела ўсё, што адбываецца з даходнай часткай бюджэту, з эканамічнымі працэсамі. Мы ўвесь час чуем дастаткова пераможныя рэляцыі ад Галоўчанкі, але, магчыма, усё ня так добра і адназначна. Магчыма, што сацыяльная сытуацыя не такая адназначная. Паводле дасьледаваньняў эканамістаў, якія неўзабаве будуць агучаныя, сацыяльная абстаноўка пагаршаецца, падае індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, увогуле сацыяльныя паказьнікі моцна зьмяніліся ў горшы бок. Плюс дэмаграфічныя праблемы. Гэта ўсё вельмі сыстэмныя фактары, яны не зьяўляюцца такімі трыгерамі, каб пераносіць выбары, але яны могуць сукупна разглядацца. А трыгерамі, магчыма, зьяўляюцца сытуацыя ў рэгіёне, сытуацыя на фронце і здароўе Лукашэнкі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG