Пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году паралімпійцаў Беларусі і Расеі адхілілі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пэкіне ў сакавіку 2022 году.
Кіарўнік НАУ Павал Латушка адзначыў важнасьць прымяненьня санкцый супраць «зьвязаных зь сілавымі структурамі спартоўцаў», нявыдачы ім візаў у дэмакратычныя краіны і абмежавальных мер у дачыненьні да нацыянальных фэдэрацый.
У 2020-м Кацярына не пагадзілася падпісаць новы кантракт зь Міністэрствам спорту і адмовілася выступаць за нацыянальную каманду. Яна прадала з аўкцыёну свой бронзавы мэдаль з чэмпіянату Эўропы–2007, каб на атрыманыя грошы дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам.
Схадзілі на адкрыцьцё, паразмаўлялі з галоўным трэнэрам клюбу Віталём Ракам, даведаліся, хто можа займацца, хто трэнуе дзяцей і дарослых, чаму клюб — гэта ня проста трэнаваньні, а адмысловае выхаваньне асобы.
Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка запэўніў, што беларускія спартоўцы самі могуць прымаць рашэньне, у якім статусе ім удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.
Кіраўнік фэдэрацыі футболу Гішпаніі Люіс Рубіялес моцна абняў і пацалаваў футбалістку Джэні Эрмоса ў вусны падчас цырымоніі ўручэньня мэдалёў 20 жніўня. Спартоўка заявіла, што гэта адбылося безь яе згоды.
Гэта быў першы матч беларускіх футбалістаў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра.
Міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту дазволіла атлетам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах індывідуальна і ў нэўтральным статусе.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала новым лідэрам рэйтынгу WTA і захавае гэтую пазыцыю пасьля US Open.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не дазволіў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Спачатку пра гэта паведаміў The Indian Express са спасылкай на Алімпійскі савет Азіі (АСА). Пазьней МАК пацьвердзіў гэтую інфармацыю расейскаму агенцтву ТАСС.
Спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня будуць дапушчаныя да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях, якія пачынаюцца 23 верасьня, заявілі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Алімпійская рада Азіі (АРА).
Украінка Марына Занеўская, якая выступае за Бэльгію, не паціснула руку беларускай тэнісістцы Арыне Сабаленцы на US Open.
Прэзыдэнт фэдэрацыі футбола Гішпаніі Люіс Рубіялес часова адхілены ад любой футбольнай дзейнасьці на час дысцыплінарнага разьбіральніцтва, якое было распачата з той прычыны, што ён пацалаваў футбалістку зборнай Гішпаніі Джэніфер Эрмоса бязь яе згоды.
Дзясяткі футбалістак нацыянальнага зборнай Гішпаніі адмовіліся ад працягу выступаў за каманду датуль, пакуль прэзыдэнта футбольнай фэдэрацыі краіны Люіса Рубіялеса не адправяць у адстаўку.
На чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы ў Будапэшце Крысьціна Ціманоўская завяршыла выступ у асабістых дысцыплінах. 24 жніўня яна ня здолела прабіцца ў фінал у забегу на 200 мэтраў.
Беларуская аматарская футбольная каманда «Пагоня Варшава» узяла ўдзел у Кубку Польшчы. Беларускія футбалісты згулялі дзьве гульні.
У Аўстраліі і Новай Зэляндыі завяршыўся чэмпіянат сьвету ў футболе сярод жанчын. У фінальным матчы зборная Гішпаніі перамагла каманду Англіі зь лікам 1:0.
Беларуская лёгкаатлетка выступае за Польшчу на Чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Будапэшце.
Спартоўцы зь Беларусі заваявалі 236 мэдалёў на ІІ Гульнях СНД: 48 залатых, 78 срэбных і 110 бронзавых, у іх другое месца ў камандным заліку. На першым месца Расея, 288 мэдалёў. На трэцім – зборная Узбэкістану, з 84 мэдалямі.
Дэпутаты таксама заклікалі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона не дапусьціць на сваю тэрыторыю «рашыстаў і беларусаў, якія пад выглядам спорту вядуць антычалавечую прапаганду».
Выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандар Апейкін разважае пра спартовы ўзровень Гульняў краінаў СНД у Менску і заяўляе, што зь цяперашняга становішча беларускаму спорту давядзецца выбірацца гадоў дзесяць нават у выпадку пераменаў.
Былая беларуская спартоўка паведаміла пра гэта на сваёй старонцы ў Instagram.
Былая беларуская спартоўка атрымала допуск да міжнародных спаборніцтваў, якога доўга чакала.
У гэтага спартовага форуму «вялікая будучыня», заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 5 жніўня ў «Менск-Арэне» на цырымоніі адкрыцьця II Гульняў краін СНД.
Спаборніцтвы прымуць 11 беларускіх гарадоў.
Крысціна Ціманоўская заняла другое месца на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 і на 200 мэтраў. Турнір праходзіць у Гожуве-Велькапольскім з 27 па 29 ліпеня.
Урад Чэхіі забараніў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з прычыны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Папярэдняя рэдакцыя закону цалкам забараняла ўкраінцам выступаць у адным турніры з прадстаўнікамі Беларусі або Расеі.
Афіцыйнага запрашэньня на Алімпіяду ў Парыжы не атрымае і Гватэмала. Сяброўства яе НАК у міжнароднай арганізацыі з 15 верасьня 2022 году часова прыпынена праз канфлікт НАК з уладамі дзяржавы.
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі 19 ліпеня прыняла рашэньне наконт удзелу ў міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў. У сакавіку 2022 году іх цалкам адхілілі ад спаборніцтваў, цяпер выканкам FIG перагледзеў тое рашэньне.
Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў Лёндан права на правядзеньне адборачных спаборніцтваў да Алімпійскіх гульняў 2024 году.
Такое рашэньне, зрэшты, не азначае, што беларускія і расейскія спартоўцы ня змогуць спаборнічаць з калегамі ў Парыжы.
Каля 500 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі выступяць на Азіяцкіх гульнях у Ханчжоў, на якіх змогуць прайсьці кваліфікацыю на Алімпіяду-2024, паведамляе Tribuna.com.
Чым цяпер займаецца вядомая атлетка Надзея Астапчук, якая два месцы была ў турме на Акрэсьціна ў Менску, распытала газэта «Народная Воля».
5 ліпеня польскі футбольны клюб «Сталь» абвясьціў пра падпісаньне кантракту з 23-гадовым беларускім форвардам Ільлём Шкурыным.
Беларуская фэдэрацыя футболу абвясьціла пра адстаўку трэнэрскага штабу зборнай Беларусі.
Такое рашэньне прыняў выканкам Эўрапейскай фэдэрацыі футбольных асацыяцый.
Агулам у Залю ўвайшлі 60 гандбалістаў.
Адміністрацыйная рада Міжнароднай фэдэрацыі валейболу (ФІВБ) 23 чэрвеня працягнула забарону на ўдзел зборных і клюбаў зь Беларусі і Расеі ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
Спартоўцы з Расеі і Беларусі сутыкнуліся з санкцыямі з боку мноства відаў спорту пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну ў лютым мінулага году.
Таксама сярод сьвежых рашэньняў МАК — адкліканьне прызнаньня адной з баксэрскіх асацыяцый.
Дэлегацыя з прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі прысутнічае на цырымоніі адкрыцьця ІІІ Эўрапейскіх гульняў, якія праходзяць 21 чэрвеня — 2 ліпеня ў Кракаве.
Яшчэ адна міжнародная фэдэрацыя дазволіла беларускім спартоўцам выходзіць на старт. Але безь дзяржаўнага сьцяга.
Арына Сабаленка двойчы адмаўлялася ад агульных прэс-канфэрэнцый на турніры «Ралян Гарос». Але сёньня пасьля перамогі над украінкай Элінай Сьвітолінай беларуская тэнісістка пагадзілася паразмаўляць з журналістамі.
Арганізатары тэніснага турніру абараняюць Арыну Сабаленку ад нязручных для яе пытаньняў пра Лукашэнку і вайну.
Вядомы беларускі футбаліст Станіслаў Драгун абвясьціў пра завяршэньне карʼеры. Сёньня гульцу споўнілася 35 гадоў.
Беларуская тэнісістка ў Парыжы пачала хавацца ад увагі журналістаў.
Нягледзячы на шэраг абяцаньняў разабрацца ва ўмяшаньні палітыкі ў спорт, што мае месца ў Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт і іншыя арганізацыі нічога не зрабілі.
Дзевяць беларускіх спартоўцаў атрымалі дазвол ад Сусьветнай фэдэрацыі тхэквандо (WT) на ўдзел у чэмпіянаце сьвету, які пройдзе ў Баку (Азэрбайджан) з 29 траўня па 4 чэрвеня.
Лядовую арэну плянуецца пабудаваць у Мазыры, заявіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, паведамляе БЕЛТА.
Загрузіць яшчэ