Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сіла нашых глыбінных каштоўнасьцяў» і «азлобленыя сусьветныя заправілы», – пра што казаў Лукашэнка на адкрыцьці Гульняў СНД


Талісман ІІ Гульняў краін СНД
Талісман ІІ Гульняў краін СНД

У гэтага спартовага форуму «вялікая будучыня», заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 5 жніўня ў «Менск-Арэне» на цырымоніі адкрыцьця II Гульняў краін СНД.

Ён перакананы, што «сусьветныя заправілы, азлобленыя і бясьсільныя» імкнуцца адабраць у Беларусі будучыню.

«Вы спрабуеце выкрасьліць моцных канкурэнтаў зь міжнароднага спорту. Вы хочаце адабраць нашы спартовыя перамогі. Вы забіваеце дух і сэнс алімпійскага руху. Гэта прыкмета слабасьці і вашага страху. Гэта спроба схавацца за жалезнай заслонай ад праўды жыцьця».

Паводле Лукашэнкі, адхіленьне беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў зьяўляецца таксама «прызнаньнем сілы нашых глыбінных каштоўнасьцяў, якія падзяляе пераважная большасьць людзей на плянэце, у тым ліку звычайныя простыя эўрапейцы і амэрыканцы».

«Тут сабраліся тысячы, трансьляцыю глядзяць мільёны», – сказаў Лукашэнка.

Спартоўцаў ён заклікаў «не перажываць»: «Нас немагчыма, ні расіян, ні беларусаў, ні іншых, выкрасьліць зь міжнароднага алімпійскага і спартовага руху. Вы заўсёды будзеце запатрабаваныя. Вы заўсёды будзеце ў справе».

  • Гульні краін СНД заснавалі ў 2019 годзе з ініцыятывы Расеі. Першыя спаборніцтвы прыняла Казань з 4 па 11 верасьня 2021 году. Тады гульні праводзіліся ў 16 відах спорту.
  • Гульні ў Беларусі пройдуць з 4 па 14 жніўня. Яны пройдуць у 11 гарадах: Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні, Віцебску, Магілёве, Барысаве, Жлобіне, Маладэчне, Воршы і Салігорску.
  • На Гульнях будуць прадстаўленыя 22 краіны: 9 з СНД і 14 іншых. Краіны-ўдзельніцы: Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, Эгіпет, Іран, Куба, Лібан, ААЭ, Пакістан, Манголія, Бахрэйн, Малайзія, Кувэйт, Аман, Віетнам і Вэнэсуэла.
  • За мэдалі будуць змагацца каля 5 тысяч спартоўцаў у 20 відах спорту, Беларусь прадстаўляюць звыш 2 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG