Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў Кацярына Сныціна завяршае спартовую кар’еру


Кацярына Сныціна на Радыё Свабода ў Празе, 2022 год
Кацярына Сныціна на Радыё Свабода ў Празе, 2022 год

Кацярына Сныціна абвясьціла, што гэты баскетбольны сэзон будзе для яе заключным у статусе прафэсійнай спартоўкі.

«Прычыны? Я іх для сябе асабіста яшчэ не сфармулявала дакладна, проста я так адчуваю, а прыслухоўвацца да сябе — гэта, дарэчы, адна з шматлікіх якасьцяў, якія мне падарыў баскетбол», — паведаміла Кацярына ў Інстаграме.

Яе заключны сэзон у камандзе «London Lions» будзе доўжыцца 9 месяцаў.

  • Кацярына Сныціна была капітанам нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе, яна бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы, двойчы ўдзельніца Алімпійскіх гульняў.
  • У 2020-м Кацярына не пагадзілася падпісаць новы кантракт зь Міністэрствам спорту і адмовілася выступаць за нацыянальную каманду. Яна прадала з аўкцыёну свой бронзавы мэдаль з чэмпіянату Эўропы – 2007, каб на атрыманыя грошы дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам.
  • Жаночая баскетбольная зборная была адной з наймацнейшых нацыянальных камандаў Беларусі ў гульнёвых відах спорту. Беларускія жанчыны былі прызэркамі чэмпіянату Эўропы і змагаліся, каб трапіць на п’едэстал чэмпіянатаў сьвету і Алімпійскіх гульняў. Дзьве ключавыя ўдзельніцы зборнай — Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна — падтрымалі рух спартоўцаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьлявыбарчага гвалту сілавікоў, пасьля чаго выехалі зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG