Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса ўключылі ў Залю славы эўрапейскага гандболу


Сяргей Рутэнка на цырымоніі ў Вене (другі справа)
Сяргей Рутэнка на цырымоніі ў Вене (другі справа)

Агулам у Залю ўвайшлі 60 гандбалістаў.

Беларус Сяргей Рутэнка шэсьць разоў перамагаў у найпрэстыжнейшым турніры — Лізе чэмпіёнаў — і лічыцца адным з найбольш тытулаваных гандбалістаў плянэты.

Ён шмат гадоў выступаў за «Барсэлёну» і быў лідэрам каталёнскага клюбу на эўрапейскай арэне і ў чэмпіянаце Гішпаніі.

Спартоўцаў адзначыла Эўрапейская фэдэрацыя гандболу за заслугі перад відам спорту і яго папулярызацыяй у апошнія 30 гадоў.

Раней Рутэнку прызналі найлепшым гандбалістам Беларусі ХХІ стагодзьдзя. Ён быў найлепшым снайпэрам на чэмпіянаце Эўропы 2006 году, выступаў на пазыцыі левага паўсярэдняга. У 2013-м яго прызналі найлепшым гульцом сьвету ў гэтым амплюа.

Цяпер экс-гандбаліст узначальвае Фэдэрацыю тэнісу Беларусі. Ён падпісаў ліст праўладных спартоўцаў з падтрымкай палітыкі Лукашэнкі і рэгулярна зьяўляецца на праўладных мерапрыемствах, выказваецца ў дзяржаўнай прэсе і крытыкуе міжнародныя арганізацыі за дыскваліфікацыю беларускіх спартоўцаў у сувязі з вайной ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG