Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Кіраўнік фэдэрацыі футболу Гішпаніі абвясьціў пра адстаўку пасьля скандалу, калі ён пацалаваў футбалістку

Кіраўнік фэдэрацыі футболу Гішпаніі абвясьціў пра адстаўку пасьля скандалу, калі ён пацалаваў футбалістку


Люіс Рубіялес і Джэні Эрмоса пасьля матчу 20 жніўня
Люіс Рубіялес і Джэні Эрмоса пасьля матчу 20 жніўня

Кіраўнік фэдэрацыі футболу Гішпаніі Люіс Рубіялес моцна абняў і пацалаваў футбалістку Джэні Эрмоса ў вусны падчас цырымоніі ўручэньня мэдалёў 20 жніўня. Спартоўка заявіла, што гэта адбылося безь яе згоды.

46-гадовы Луіс Рубіялес абвясьціў, што падасьць у адстаўку. Ён заявіў пра гэта ў нядзелю ў інтэрвію брытанскаму тэлевядоўцу Пірсу Моргану. Прычынай стаў шквал крытыкі, які абрынуўся на Рубіялеса, калі ён пацалаваў футбалістку зборнай Гішпаніі, 33-гадовую Джэні Эрмоса, пасьля перамогі гішпанак у фінале жаночага чэмпіянату сьвету.

Эпізод з пацалункам трапіў у трансьляцыю цырымоніі. У трансьляцыі з распранальні футбалістка заявіла, што тое, што здарылася, ёй не спадабалася. Рубіялес пажартаваў, што ажэніцца зь ёю.

Яго дзеяньні адразу ж асудзілі многія спартоўцы, спартовыя функцыянэры і спартовыя прафсаюзы. Празь некалькі дзён гішпанская жаночая футбольная ліга выпусьціла заяву, што Рубіялес «азмрочыў ганебным жэстам адзін з найвялікшых подзьвігаў у гісторыі гішпанскага спорту».

Арганізацыя назвала тое, што здарылася, беспрэцэдэнтнай міжнароднай ганьбай.

«Калі сьвет павінен быў зьвярнуць увагу на нашых футбалістак, прэзыдэнт прымусіў увагу ўсяго сьвету засяродзіцца на сваёй маскуліннасьці», — гаварылася ў заяве.

Міжнародная фэдэрацыя ФІФА адхіліла Рубіялеса ад пасады на 90 дзён. Ягонай адстаўкі запатрабавалі многія гішпанскія палітыкі і публічныя асобы. Ён сьцьвярджаў, што Эрмоса была згодная на пацалунак, а сам ён стаў ахвярай «ілжэфэмінізму». Эрмоса згоду адмаўляе і зьвярнулася ў паліцыю.

Спартоваму функцыянэру пагражае судовы перасьлед. Гішпанская пракуратура вядзе папярэдняе расьсьледаваньне, каб вызначыць, ці быў інцыдэнт сэксуалізаваным злачынствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG