Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аднаўляюся пасля „курорту“»,— Астапчук дала першы камэнтар па вызваленьні з турмы


Надзея Астапчук. Архіўнае фота
Надзея Астапчук. Архіўнае фота

Чым цяпер займаецца вядомая атлетка Надзея Астапчук, якая два месцы была ў турме на Акрэсьціна ў Менску, распытала газэта «Народная Воля».

Надзея Астапчук — вядомая штурхальніца ядра, бронзавы прызэр Алімпіяды-2008. У 2020 годзе яна падпісала ліст спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту і за правядзеньне сумленных выбараў.

Таксама спартоўка прадала з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы 2005 году. Грошы накіравалі ў падтрымку іншых спартоўцаў і палітвязьняў, якія пацярпелі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Надзея Астапчук прыняла рашэньне не пакідаць Беларусь, але летась 15 сьнежня стала вядома, што яе затрымалі. З таго часу яна знаходзілася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

У лютым 2023 году Астапчук вызвалілі. Зь якой прычыны яе затрымалі і якія абвінавачаньні прад’явілі, яна не расказвала.

Выданьню «Народная Воля» ўдалося зьвязацца з тытулаванай спартоўкай, але яе адказ быў кароткі:

«Пакуль без інтэрвію, расказаць нейкія падрабязнасьці ў дадзены момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменьнем!»

«Аднаўляюся пасьля „курорту“», — так адказала Астапчук на пытаньне пра цяперашні род дзейнасьці. — Акрамя таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаньнямі і па магчымасьці дапамагаю людзям, якія былі або знаходзяцца ў такой жа сытуацыі, як і я».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG