Этап Кубка сьвету ў жаночай рапіры быў заплянаваны на 21–23 красавіка ў Познані.
Аляксандер Чэфэрын, кіраўнік UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў), паведаміў, што зьвяз абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі і вырашыў, што беларускія каманды ня будуць выключаныя зь міжнародных спаборніцтваў.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны называе гэта адказам на рэкамэндацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту спартовым фэдэрацыям аб магчымым удзеле ў спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў пад нэўтральнымі сьцягамі.
На пазачарговым пасяджэньні рады Сусьветнай фэдэрацыі тхэквандо 3 красавіка вырашана дапусьціць спартоўцаў і дапаможны пэрсанал з расейскімі і беларускімі пашпартамі да ўдзелу ў спаборніцтвах у нэўтральным статусе.
Беларуская парамілітарная арганізацыя «Паспалітае Рушэньне» заявіла, што стварыла першае дапаможнае крыло — спартовае. Яшчэ адным прадстаўніком «Паспалітага Рушэньня» стаў заснавальнік спартыўнага клюба «Волат», спартовец, трэнэр, Віталь Рак.
У 2022 годзе арганізатары турніру забаранілі беларускім і расейскім тэнісістам удзельнічаць у матчах з-за агрэсіі Расеі ў дачыненьні Ўкраіны.
Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту 28 сакавіка разглядаў сытуацыю з допускам ці нядопускам беларускіх і расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Алімпіядаў.
Адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў нямецкія дэпутаты па-ранейшаму бачаць «адзіным слушным рашэньнем».
«Цяпер Расея, нібыта наркаман, патрабуе новай дозы і разьлічвае атрымаць яе ад Міжнароднага алімпійскага камітэту, які, падобна, мае нейкую загадкавую гістарычную слабасьць да дыктатараў».
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў занепакоенасьць «прамымі сувязямі» беларускіх і расейскіх спартоўцаў з войскам і спэцслужбамі.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томас Бах падтрымаў ініцыятыву вяртаньня беларускіх і расейскіх спартоўцаў да эўрапейскіх і сусьветных спаборніцтваў у нэўтральным статусе.
Алімпійскія камітэты пяці краін выступілі з сумеснай заявай аб недапушчэньні спартоўцаў з Расеі і Беларусі на міжнародныя спартовыя спаборніцтвы, паведамляе прэс-служба МЗС Украіны.
4 красавіка Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) абмяркуе выключэньне зборнай Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024.
Спартоўцы, афіцыйныя асобы і дапаможныя супрацоўнікі з Расеі і Беларусі застаюцца адхіленымі ад удзелу ў агляднай будучыні «ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну» і падтрымкай Расеі з боку рэжыму Лукашэнкі.
Міністэрства адукацыі Беларусі прыняло пастанову, паводле якой у беларускіх школах зьявіцца факультатыў па хакеі.
Вайна абвастрае стаўленьне людзей да ня самых гарачых раней тэмаў — такіх як спорт. Многія больш рэзка і пасьлядоўна выбіраюць прыярытэты ў каштоўнасьцях. Стаўленьне да вайны, выказанае (ці ня выказанае) вядомымі спартоўцамі, становіцца важнейшым за пункты, сэты і перамогі.
Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) працягне сэзон чэмпіянату фэдэрацыі 2023/2024 без камандаў Расеі і Беларусі, гаворыцца ўпрэс-рэлізе за 22 сакавіка.
Сам Мікалай Шарсьнёў за некалькі дзён да справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі АБФФ прызнаўся, што ня меў дачыненьня да футболу, і яго кандыдатуру спачатку вылучылі безь яго ведама.
Удзел Беларусі ў матчах чэмпіянату Эўропы па футболе, што пройдзе ў 2024 годзе ў Нямеччыне, недапушчальны, лічаць у нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя».
Кіраўніца нямецкай фэдэрацыі фэхтаваньня Кляўдыя Бокель заявіла, што рашэньне міжнароднай фэдэрацыі робіць правядзеньне турніру немагчымым.
Хакейны «Нёман» у першых матчах плэй-оф застаўся без фанацкага актыву — лідэра руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных балельшчыкаў сталі затрымліваць у Гродне з 9 сакавіка.
Як піша газэта The Guardian, найбуйнейшых спонсараў Алімпійскіх гульняў заклікалі аказаць ціск на МАК у сувязі з прапановамі аб зьмякчэньні забароны.
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі (FIG) падоўжыла забарону на ўдзел спартоўцаў і афіцыйных асобаў з Расеі і Беларусі ў сваіх спаборніцтвах, паведамілі ў арганізацыі 3 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкама.
Аляксандра Івуліна вызвалілі 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь.
Пры гэтым МАК зноў заявіў пра падтрымку ідэі выступленьня беларусаў і расейцаў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы ў нэўтральным статусе.
Больш за 30 краін падтрымалі забарону на ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах, — паведамляе Reuters са спасылкай на ўрад Вялікай Брытаніі.
Спартоўцы зь Беларусі і Расеі з прычыны вайны ва Ўкраіне ня змогуць выступіць пад сваімі сьцягамі на Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы. Працягваецца дыскусія, ці змогуць яны пабываць там пад нэўтральнымі сьцягамі.
Ціманоўская заняла на чэмпіянаце Польшчы другое месца ў бегу на 60 м з вынікам 7,25 сэкунды. Пра гэта спартоўка напісала ў сваім Instagram.
Рэкамэндацыі ААН дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы працягвае выклікаць спрэчкі. Асабліва тое, што ў афіцыйныя дэлегацыі ўвойдуць толькі тыя, хто ляяльны рэжымам Пуціна і Лукашэнкі.
Спартоўцы з ЗША, Канады, Чэхіі, Ірландыі і Швэцыі абʼявілі пра байкот чэмпіянату сьвету ў боксе, які павінен прайсьці 1–14 траўня сёлета ў Ташкенце.
Былы прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазель стаў уладальнікам буйнога расейскага вытворцы яблыкаў.
Клюбы выступілі з афіцыйнымі камэнтарамі, у якіх часткова абвяргаюць вэрсіі адзін аднаго.
Паводле літоўскай чыноўніцы, краіны прынялі аднагалоснае рашэньне. Выказалася па тэме і беларуская апазыцыянэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Меркавалася, што спаборніцтвы пройдуць у Казані, але цяпер іх перанесьлі ў Сынгапур.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заклікаў Украіну адмовіцца ад пагроз байкатаваць Алімпіяду-2024 за ўдзел у ёй расейскіх і беларускіх спартоўцаў.
Скандал з імаверным допускам атлетаў з Расеі і Беларусі ў міжнародныя спаборніцтвы працягваецца. Шэраг краін выступіў супраць, у тым ліку расейцаў і беларусаў ня хочуць бачыць на турнірах нават пад нэўтральным сьцягам.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны лічаць недапушчальным удзел у Алімпіядзе спартоўцаў і судзьдзяў з Расеі і Беларусі.
Кур’ёзны выпадак адбыўся ў матчы дзіцячай каманды са Смаргоняў.
Больш за 50 тытулаваных беларускіх спартоўцаў і дзеячаў спорту выступілі з супольным зваротам да Міжнароднага Алімпійскага камітэту (МАК).
Злучаныя Штаты падтрымліваюць дазвол спартоўцаў з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, калі яны не дэманструюць свае нацыянальныя сьцягі і гербы.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што спартовыя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну, не зьяўляюцца прадметам перагавораў.
Украіна спадзяецца заручыцца шырокай міжнароднай падтрымкай поўнай забароны на ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе за ваенную агрэсію, заявіў міністар спорту Ўкраіны.
Аляксандар Апейкін, выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасьці, тлумачыць, чаму нельга ўспрымаць перамогу Сабаленкі як дасягненьне Беларусі, вызначае крытэрыі, паводле якіх беларускі ці расейскі спартовец можа быць дапушчаны да Алімпіяды.
Камітэт палічыў «паклёпніцкімі» некаторыя заявы Ўкраіны на адрас арганізацыі.
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага спартовага клюбу «Шахцёр»
22 студзеня стала вядома, што ў Менску затрымалі спартовага дырэктара «Шахцёра».
Арына Сабаленка перамагла на Australian Open пад белай плямай на месцы нацыянальнага сьцяга: дэманстраваць сымболіку лукашэнкаўскай Беларусі і пуцінскай РФ на тэнісных спаборніцтвах цяпер забаронена з прычыны агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі супраць Украіны.
«Нават шакуе, што даводзіцца пераконваць міжнародных спартовых бюракратаў адмовіцца ад якой-небудзь падтрымкі дзяржавы-тэрарысткі», — заявіў Зяленскі.
Сэрбскі тэнісіст стаў пераможцам аднаго з найбольш прэстыжных турніраў сьвету чацьвёрты раз за пяць гадоў. Яшчэ адзна перамога на турніры такога парадку зробіць яго самым тытулаваным тэнісістам у гісторыі.
У фінальным матчы беларукая тэнісістка Арына Сабаленка, якая выступала пад нэўтральным сьцягам, абыграла Алену Рыбакіну з Казахстану — 4:6, 6:3, 6:4.
Загрузіць яшчэ