Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны алімпійскі камітэт не запрасіў нацыянальныя камітэты Беларусі і Расеі на Алімпіяду ў Парыжы


Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах

Афіцыйнага запрашэньня на Алімпіяду ў Парыжы не атрымае і Гватэмала. Сяброўства яе НАК у міжнароднай арганізацыі з 15 верасьня 2022 году часова прыпынена праз канфлікт НАК з уладамі дзяржавы.

Міжнародны алімпійскі камітэт накіраваў 203 нацыянальным камітэтам афіцыйнае запрашэньне аб удзеле ў ХХХІІІ Алімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Парыжы (Францыя) у 2024 годзе.

Як вынікае з паведамленьня прэсавай службы Міжнароднага алімпійскага камітэту, на Алімпіяду не атрымаюць запрашэньня нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі, Расеі і Гватэмалы.

Рашэньне аб індывідуальным удзеле спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ў нэўтральным статусе ўхваляць пазьней.

Таксама запрашэньні Беларусі, Расеі і Гватэмале ня прыйдуць і на зімовыя Алімпійскія гульні, што адбудуцца ў італьянскай Картыне-д’Ампэца ў 2026 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG