Дзяржаўная Дума Расеі 17 лістапада прыняла ў трэцім, канчатковым чытаньні праект фэдэральнага бюджэту на 2024 год, а таксама на плянавы пэрыяд 2025–2026 гадоў.
Камандаваньне марской пяхоты Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзіла, што ўкраінскія вайскоўцы замацаваліся на некалькіх пляцдармах на левабярэжжы Херсона.
У красавіку 2022 года, больш чым празь месяц пасьля пачатку расейска-ўкраінскай вайны, Сашу Скачыленку затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па абвінавачваньні ў распаўсюдзе лжывай інфармацыі. Арышт быў за яе пратэставую творчасьць.
16 лістапада Лябараторыя гуманітарных дасьледаваньняў Ельскай школы грамадзкай аховы здароўя апублікавала справаздачу «Супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у сыстэматычнай дэпартацыі дзяцей Украіны».
Злучаныя Штаты ўнесьлі некалькі расейскіх ці зьвязаных з Расеяй кампаній у санкцыйны сьпіс. Пад блякіючыя санкцыі таксама трапілі тры танкеры і былы міністар Сэрбіі, які мае бізнэ у Расеі.
Гуманітарны канвой, арганізаваны грамадзкай арганізацыяй «Сустрэча», даставіў з Эўропы ва Ўкраіну пяць аўтамабіляў, якія плянуюць перадаць беларускім і ўкраінскім падразьдзяленьням у складзе Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ).
Расейская армія працягвае штурм горада Аўдзееўкі Данецкай вобласьці, спрабуючы атачыць горад. Узброеныя сілы Ўкраіны актыўна абараняюцца, нягледзячы на тое, што расейская армія наступае вялікімі сіламі.
У мінулыя суткі ўкраінскія ўзброеныя сілы працягвалі больш маштабныя, чым звычайна, баявыя дзеяньні на левабярэжжы Херсонскай вобласьці, піша ў чарговым аглядзе Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны (ISW).
Свабодзе сталі вядомыя дэталі 12-га пакету санкцый Эўразьвязу за агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны і яе падтрымку ўладамі Беларусі.
Украінскія войскі заяўлялі аб выкарыстаньні расейскай арміяй хімічнай зброі ў 2022 годзе ў Марыюпалі і ў 2023-м — на бахмуцкім кірунку.
Беларускі цэнтар нацыянальнай памяці 14 лістапада накіраваў лісты ў вайсковыя часткі і Офіс прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай аб прысваеньні пасьмяротна званьня «Герой Украіны» з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» двум беларускім добраахвотнікам — Эдуарду Лобаву і Дзьмітрыю Рубашэўскаму.
Кампанія Wargaming, якая распрацоўвае кампутарныя гульні, сабрала 1 740 940 даляраў на рэанімабілі для ўкраінскіх мэдыкаў, паведаміў 14 лістапада міністар па інавацыях, разьвіцьці адукацыі, навукі і тэхналёгіяў Украіны Міхаіл Фёдараў.
Паводле асуджанага, ён пагадзіўся выехаць у зону баявых дзеяньняў у абмен на датэрміновае вызваленьне ў канцы 2022 году.
Расейскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы ТАСС і РІА «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны каля 11.00 паводле маскоўскага часу апублікавалі навіну аб «перакідваньні войскаў на больш выгадныя пазыцыі на ўсход ад Дняпра».
11 лістапада ў Мелітопалі партызаны падарвалі штаб сіл РФ, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
У Чэхіі распачалі 384 крымінальныя справы за публічную падтрымку вайны Расеі супраць Украіны, заявіў прэс-сакратар паліцыі краіны Ондржэй Мораўчык.
На гадавіну вызваленьня Херсону ад расейскіх акупантаў расейскі бок нанёс па ўкраінскім горадзе чарговы ўдар.
Украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі, які служыў у Сілах спэцапэрацый Украіны, па ўсёй верагоднасьці, каардынаваў апэрацыі падрыву газаправодаў «Паўночны паток». Аб гэтым пішуць выданьні The Washington Post і Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.
Раніцай 11 лістапада расейскія войскі запусьцілі балістычную ракету «Іскандэр» па Кіеве, яе зьбілі на падлёце ў сталіцу, гаворыцца ў паведамленьні гарадзкой вайсковай адміністрацыі. Улады Кіеўшчыны паведамляюць пра наступствы ўдараў па вобласьці балістычнымі ракетамі.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што не падтрымлівае перамоваў аб будучым сяброўстве Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе, даўшы яшчэ раз зразумець, што ягоная краіна можа стаць галоўнай перашкодай на шляху Кіева да ўступленьня ў ЭЗ.
Амаль праз год пасьля гадавіны вызваленьня 11 лістапада ўкраінскі горад Херсон амаль штодня падвяргаецца нападам расейскіх войскаў. Калі канца не відаць, бацькі стаяць перад цяжкім выбарам: вытрымаць напады ўсёй сям'ёй або перавезьці дзяцей у бясьпечнае месца.
Украіна зь верасьня актывізавала свае атакі супраць караблёў Чарнаморскага флёту Расеі, якія дысьлякуюцца каля берагоў анэксаванага Крыму.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў Кіева ёсьць плян працягу вайны супраць Расеі, нягледзячы на цяжкасьці з ходам наступленьня на поўдні і адцягненьне ўвагі лідэраў краінаў Захаду на канфлікт на Блізкім Усходзе.
Расейскія войскі 8 лістапада нанесьлі ракетны ўдар па цывільным судне пад сьцягам Лібэрыі падчас яго заходу ў адзін з партоў Адэскай вобласьці, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, трое параненыя.
На выходных 4–5 лістапада ў Львове прайшоў ІІ Форум Астроскага. Яго арганізатарамі выступілі беларуская «Палітычная сфэра» і «Ўкраінская прызма».
Карвэт «Аскольд», у які пацэлілі ўкраінцы, спусьцілі на ваду ў 2021 годзе, але не пасьпелі прыняць у склад расейскага флёту.
А ў Расеі паведамілі, што раніцай 7 лістапада ўкраінскія войскі атакавалі Крым 17 дронамі.
У сябе дома пад Кіевам загінуў Генадзь Часьцякоў, памочнік галонакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага.
Трэцяга лістапада, калі ва Ўкраіне адзначалі дзень артылерыйскіх войскаў, вайскоўцаў 128-й брыгады сабралі на пляцы для ўзнагароджаньня. У гэты момант Расея нанесла ракетны ўдар, у выніку якога загінулі 19 вайскоўцаў і больш за 50 атрымалі раненьні.
Уначы па цэнтры Адэсы быў нанесены ракетны ўдар.
Аб тым, што як мінімум адзін карабель быў пашкоджаны падчас нападу ВСУ на суднабудаўнічы завод «Заліў» у Керчы, раней заявіла Міністэрства абароны РФ.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выключыў магчымасьць правядзеньня на гэтым этапе перамоваў з Расеяй аб завяршэньні вайны і падкрэсьліў, што не адчувае націску з боку заходніх партнэраў наконт неабходнасьці весьці такія перамовы.
У кастрычніку 2023 году расейская армія пачала чарговую масаваную атаку на ўкраінскі горад Аўдзееўка, які стаіць на шляху да Краматорску і Славянску.
Расейскія князі кланяліся ардынскім ханам і атрымлівалі ярлыкі на княжаньне, каб супрацьстаяць Захаду, і шмат у чым тое ж самае адбываецца ў Расеі зараз, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з чальцамі Грамадзкай палаты
Раней украінцы ўзялі ў палон Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у атрадзе «Вэтэран» вайсковай кампаніі «Рэдут», і Андрэя Герыловіча, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр». Яны абодва пагадзіліся на ўдзел у абмене з Расеяй на ўкраінскіх вайскоўцаў, але расейскі бок не ўключае іх у сьпісы.
Дроны запускаліся хвалямі і рухаліся ў розных кірунках малымі групамі. У большасьці рэгіёнаў абвяшчалі паветраную трывогу.
Год і восем месяцаў ідзе вайна ва Ўкраіне. За гэты час, абараняючы Ўкраіну, загінулі сама меней 35 беларускіх добраахвотнікаў. Паразмаўлялі з двума добраахвотнікамі палку Каліноўскага пра тое, як вайна зьмяніла іх погляды і пляны.
Валеры Залужны заявіў пра пагрозу «пазыцыйнай» вайны. У прыватнасьці, ён заявіў, што Расея захоўвае значную перавагу ў авіяцыі.
Гомельскае аддзяленьне «Русского дома» анансавала ў Зябраўцы мерапрыемства ў гонар «дружбы народаў Расеі і Беларусі» і расейскага Дня народнага адзінства, які адзначаецца 6 лістапада.
Праекту «Idel.Реалии» Радыё Свабода ўдалося пацьвердзіць інфармацыю пра абстрэл батальёну мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў з Чувашыі ў Запароскай вобласьці.
Упаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці, супраць якой выдадзены міжнародны ордэр на арышт за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, удзельнічае ў другім пасяджэньні камісіі дзіцячых амбудсмэнаў.
Як і прадказвалі афіцыйныя асобы ва Ўкраіне, з надыходам халоднага пэрыяду году Расея стала часьцей атакаваць стратэгічную інфраструктуру дзяржавы.
Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць пастаўкі зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
1 лістапада ў Менску пад эгідай СНД адбудзецца другое пасяджэньне камісіі дзіцячых амбудсмэнаў, якую ініцыявала ўпаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.
Ва Ўпраўленьні вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пацьвердзілі, што прычынай гібелі 59 чалавек у вёсцы Гроза ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны 5 кастрычніка стаў расейскі ракетны ўдар. Усе загінулыя, як сьцьвярджаецца, былі цывільнымі асобамі.
Тыдзень таму Расея атакавала тэрыторыю паблізу Хмяльніцкай АЭС, тады безь сьвятла засталіся амаль 2 тысячы жыхароў.
У горадзе Валнаваха ў падкантрольнай расейскім вайскоўцам частцы Данецкай вобласьці Украіны былі забітыя дзевяць чалавек. Сярод забітых двое дзяцей.
Украінская кампанія «Нафтогаз» не працягне дамову з расейскім «Газпромам» пра транзыт расейскага газу ў Эўропу. Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода заявіў кіраўнік кампаніі Аляксей Чарнышоў. Цяперашняя дамова пра транзыт дзейная да канца 2024 году.
Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, сярод пацярпелых жанчыны 60, 67 і 82 гадоў узросту і мужчыны 41 і 53 гадоў.
Праўдападобна, наймітам арганізацыі знайшлі прымяненьне пасьля гібелі іхнага лідэра Яўгенія Прыгожына ў авіякатастрофе.
Загрузіць яшчэ