Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі сотні новых санкцый супраць Расеі з прычыны сьмерці Навальнага і працягу вайны ва Ўкраіне


Джо Байдэн. Архіўнае фота
Джо Байдэн. Архіўнае фота

У рамках новага пакету ЗША накладаюць каля 500 новых санкцый на расейскія кампаніі і асобных дзеячоў, а таксама экспартныя абмежаваньні на 100 кампаній, абвясьціў прэзыдэнт краіны Джо Байдэн.

Паводле ягоных слоў, амэрыканскі народ і сусьветная супольнасьць «разумеюць, што стаўкі выходзяць за межы Ўкраіны», і калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня будзе вымушаны заплаціць цану гэтай агрэсіі, ён «будзе працягваць».

«І кошт для Злучаных Штатаў, а таксама нашых саюзьнікаў і партнэраў па NATO ў Эўропе і ва ўсім сьвеце будзе расьці. Сёньня я абвяшчаю аб увядзеньні больш як 500 новых санкцый супраць Расіі з прычыны яе агрэсіўнай вайны, якая працягваецца супраць Украіны, і з прычыны сьмерці Аляксея Навальнага, які быў мужным антыкарупцыйным актывістам і самым непрымірымым лідэрам апазыцыі супраць Пуціна», — сказаў Байдэн. Заява апублікаваная Белым домам.

Ён удакладніў, што санкцыі закрануць асобаў, якія маюць дачыненьне да зьняволеньня Навальнага, а таксама расейскі фінансавы сэктар, абаронна-прамысловы комплекс, закупачныя сеткі і тых, хто мае дачыненьне да абыходу санкцый.

«Мы таксама ўводзім новыя экспартныя абмежаваньні для амаль 100 арганізацый, якія аказваюць падтрымку расейскай ваеннай машыне. Мы прымаем меры для далейшага скарачэньня энэргетычных даходаў Расеі. І я даручыў сваёй камандзе ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і тых, хто змагаецца за дэмакратыю ва ўсім сьвеце», — дадаў ён.

У той жа час Байдэн адзначыў, што ўкраінская армія мае патрэбу ў боепрыпасах, і заклікаў Палату прадстаўнікоў прыняць двухпартыйны дадатковы законапраект аб нацыянальнай бясьпецы, «пакуль ня позна». Ён нагадаў, што дакумэнт падтрымаў Сэнат, і выказаў перакананьне, што ніжняя палата Кангрэсу зрабіла б гэтаксама, калі б сьпікер Майкл Джонсан прызначыў галасаваньне.

Фінансаваньне Злучанымі Штатамі паставак зброі ва Ўкраіну застаецца нявызначаным з прычыны супрацьдзеяньня былога прэзыдэнта Дональда Трампа і яго саюзьнікаў-рэспубліканцаў у Кангрэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG