Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Д’ябал у Крамлі», «Расея — тэрарыстычная дзяржава». У сьвеце праходзяць акцыі ў падтрымку Ўкраіны


Акцыя ў Празе 24 лютага 2024 году.
Акцыя ў Празе 24 лютага 2024 году.

У шмат якіх краінах сьвету ў суботу 24 лютага праходзяць акцыі ў падтрымку Ўкраіны.

У сталіцы Чэхіі Празе некалькі тысяч чалавек прайшлі маршам з антываеннымі плякатамі і сьцягамі ЭЗ і Украіны па горадзе. Шэсьце скончылася мітынгам на Старамесцкай плошчы ў цэнтры горада.

Прэзыдэнт Чэхіі
Прэзыдэнт Чэхіі

Перад прысутнымі выступіў прэзыдэнт Чэхіі Пэтэр Павэл. «Мы хочам, каб Расея пакінула Ўкраіну і дазволіла ёй свабодна разьвівацца», — заявіў прэзыдэнт. Павэл падзякаваў усім чэскім валянтэрам, якія дапамагаюць Украіне.

У Бэрліне каля Брандэнбурскай брамы на акцыю салідарнасьці з Украінай прыйшлі больш за тры тысячы чалавек. Удзельнікі мітынгу несьлі ўкраінскія сьцягі, транспаранты і плякаты з лёзунгамі «Расея заўсёды хлусіць», «Д’ябал у Крамлі», «Расея — тэрарыстычная дзяржава».

У Варшаве каля сотні чалавек з плякатамі, антываеннай расейскай сымболікай і ўкраінскімі сьцягамі сабраліся ля амбасады Расеі.

У Тбілісі ўдзельнікі акцыі сабраліся ля сэкцыі інтарэсаў Расеі пры пасольстве Швайцарыі. Некалькі сотняў чалавек скандавалі «Мір Украіне» і «Расея будзе свабоднай», а таксама трымаюць плякаты «Пуцін — ваенны злачынец», «Не вайне» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG