Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі сустрэўся з прэзыдэнтам Радыё Свабода Стывэнам Капусам


Уладзімір Зяленскі з Стывэнам Капусам
Уладзімір Зяленскі з Стывэнам Капусам

Зяленскі і Капус абмеркавалі працу журналістаў ва Ўкраіне ва ўмовах расейскага ўварваньня.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэзыдэнтам мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэнам Капусам, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве.

Прэзыдэнт Украіны высока ацаніў працу міжнародных СМІ і ў прыватнасьці Радыё Свабода ў асьвятленьні расейскіх ваенных злачынстваў, абвяржэньні дэзынфармацыі і за тое, што падзеі ва Ўкраіне знаходзяцца ў цэнтры ўвагі сьвету.

Зяленскі і Капус таксама абмеркавалі намаганьні ў вызваленьні палітычных закладнікаў Крамля, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Ўладзіслава Есіпенкі, які амаль тры гады знаходзіцца за кратамі ў акупаваным Крыме па сфабрыкаваных расейскімі ўладамі абвінавачаньнях.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што на ўсіх сустрэчах з замежнымі лідэрамі ён падымае пытаньне абмену ўкраінцаў, у прыватнасьці палітвязьняў, якія незаконна ўтрымліваюцца расейскімі ўладамі.

  • 10 сакавіка 2021 году журналіст-фрылансэр Радыё Свабода «Крымские реалии» Ўладзіслаў Есіпенка перастаў выходзіць на сувязь з роднымі. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымала ФСБ Расеі, абвінаваціўшы ў «сувязях з украінскімі спэцслужбамі» і «захоўваньні і перавозцы боепрыпасаў».
  • 18 жніўня 2022 году Вярхоўны суд Крыму, падкантрольны Расеі, зьмякчыў пакараньне Есіпенку да 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу. Першапачаткова журналіста асудзілі да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 110 тысяч рублёў. Расейская пракуратура патрабавала для Есіпенкі 11 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Міністэрства замежных спраў Украіны назвала прысуд Есіпенку «палітычна матываваным». Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў прысуд Есіпенку, назваўшы яго «чарговым прыкладам злоўжываньняў з боку расейскіх акупацыйных уладаў у Крыме». Сам Есіпенка сьцьвярджае, што расейскія сілавікі катавалі яго, каб атрымаць паказаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG