Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскіх гарадах дзясяткі затрыманых на антываенных акцыях у падтрымку Ўкраіны


Масква, Салавецкі камень
Масква, Салавецкі камень

Жыхары Масквы ў другую гадавіну пачатку расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну несьлі кветкі да Салавецкага каменя і помніку Лесе Ўкраінцы.

Каля гэтых помнікаў у Маскве дзяжурылі супрацоўнікі паліцыі, якія здымаюць на камэру тых, хто прыйшоў з кветкамі, піша «Медыязона». Са спасылкай на аднаго з чытачоў выданьне таксама адзначае, што дворнікі хутка адносілі кветкі ў бліжэйшую сьметніцу.

SOTAvision апублікавала відэа, на якім мужчына ў форме «Гармоста» кажа, што атрымаў ад начальства адпаведны загад.

Каля помніка Лесі Ўкраінцы затрымалі ўдзельніка адзіночнага пікету, які стаяў з плякатам «НЕ ВАЙНЕ». Каля Салавецкага каменя затрымалі дзяўчыну з букетам жоўта-сініх кветак, піша «Новая газета Еўропа».

У Санкт-Пецярбургу да помніка Тарасу Шаўчэнку прынесьлі кветкі і плякат з крывавымі адбіткамі далоняў па-над назвамі ўкраінскіх гарадоў.

Паводле інфармацыі рэсурсу ОВД-Инфо, 24 лютага на розных памятных акцыях у Расеі з нагоды другой гадавіны вайны і сьмерці ў калёніі Аляксея Навальнага затрымалі не менш як 32 чалавекі ў дзевяці гарадах: 27 ускладалі кветкі ў памяць аб памерлым палітыцы, трое пратэставалі супраць вайны ва Украіне, яшчэ дваіх. Затрымалі на акцыі і жонак мабілізаваных.

Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну два гады таму, 24 лютага 2022 года. Па дадзеных ААН, за гэты час ва Украіне былі забітыя 10582 чалавекі, параненыя амаль дваццаць тысяч. ААН адзначае, што фактычная колькасьць ахвяр, верагодна, значна вышэйшая.
Таксама ААН задакумэнтавала шырокамаштабныя катаваньні, жорсткае абыходжаньне і адвольныя затрыманьні грамадзянскіх асоб з боку расійскіх вайскоўцаў. На акупаваных Расеяй тэрыторыях былі зафіксаваныя сьмяротныя пакараньні, гвалтоўныя зьнікненьні і забарона права на свабоду слова і сходаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG