Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёл у Будславе, які летась пацярпеў ад пажару, нарэшце адкрылі для прыхаджан


Касьцёл у Будславе
Касьцёл у Будславе

Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся летась 11 траўня. Рэстаўрацыя трывала больш за год. 24 чэрвеня касьцёл нарэшце адкрылі для прыхаджан.

Пажар у касьцёле ў Будславе здарыўся 11 траўня 2021 году. Абваліўся дах, а вада з пажарных брандспойтаў пашкодзіла сьцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсьвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасьць пасьпелі вынесьці.

Літаральна на наступны дзень пасьля пажару пачалі зьбіраць сродкі на аднаўленьне касьцёла. На яго адбудову, па дадзеных на сьнежань 2021 году, неабыякавыя людзі сабралі каля 1 130 160 беларускіх рублёў.

Праз рамонтныя работы ў храме летась фэст у Будславе (2 і 3 ліпеня праходзяць урачыстасьці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай), які ў 2018 годзе UNESCO ўключыла ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, праводзілі на вуліцы і з жывой трансьляцыяй.

Касьцёл у Будславе — помнік позьняга барока, яго архітэктура прызнаная ўнікальнай на землях усёй былой Рэчы Паспалітай. Абраз Будслаўскай Божай Маці — адна з самых значных каталіцкіх сьвятынь, яе шануюць як абаронцу ўсіх беларускіх каталікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG