У інтэрвію, запісаным эўрапейскімі выданьнямі ордэна езуітаў у сярэдзіне траўня, але апублікаваным толькі цяпер, ён гаворыць пра жорсткасьць расейскіх войскаў і ў той жа час высока ацэньвае мужнасьць украінцаў, якія змагаюцца за выжываньне. Пантыфік выказаў абурэньне і назваў «жахлівым» тое, што Расея выкарыстоўвае наймітаў з Чачэніі і Сырыі.
«Сьвет знаходзіцца ў стане вайны. Некалькі гадоў таму мне прыйшла ў галаву ідэя сказаць, што мы перажываем трэцюю сусьветную вайну па частках і кавалках. Так, для мяне сёньня пачалася трэцяя сусьветная вайна», — сказаў пантыфік.