Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цырымонію адкрыцьця помніка Філарэту ў Менску выдаткуюць 65 тысяч рублёў. ФОТА


Скрыншот з фатаздымкамі пастаўленага ў Менску помніка з сайту памяці мітрапаліта Філарэта
Скрыншот з фатаздымкамі пастаўленага ў Менску помніка з сайту памяці мітрапаліта Філарэта

Помнік мітрапаліту Філарэту афіцыйна адкрыюць каля катэдральнага сабору ў Менску на Вялікдзень 24 красавіка.

Чыноўнікі выдаткоўваюць на цырымонію 65 тысяч рублёў, паведамляе «Еўрарадыё» і публікуе фота з дакумэнтаў рыхтаваньня цырымоніі.

Рашэньне паставіць помнік мітрапаліту Філарэту ў Менску было прынятае ў лютым 2022 году. Старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў заяўляў, што памяць мітрапаліта Філарэта неабходна абавязкова ўвечніць, бо ён зрабіў шмат для адзінства Беларусі і прысьвяціў гэтаму сваё жыцьцё. 11 красавіка помнік усталявалі каля ўваходу ў катэдральны сабор Сьвятога Духа.

Сёлета ў Беларусі ідзе цэлая кампанія ўшанаваньня памяці Філарэта. Плошчу, прылеглую да сабору ў Менску, могуць назваць у яго гонар, у Гомлі ў гонар Філарэта зьбіраюцца перайменаваць вуліцу Крапоткіна, у Берасьці — вуліцу Халтурына.

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой ад канца 1970-х, калі быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Менскім і Горадзенскім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 2006 годзе мітрапаліту прысвоілі званьне «Герой Беларусі».

Ярарх памёр 12 студзеня 2021 году, перад гэтым перахварэўшы на каранавірус. Яму было 85 гадоў. Пахаваны ў Жыровіцкім манастыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG