Прэсавая служба прэзыдэнта Такаева паведаміла, што ў рамках візыту заплянаваныя сустрэчы з най вышэйшым кіраўніцтвам Казахстану, а таксама ўдзел у VII Зьезьдзе лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігій.
Раней паведамлялася, што галоўнай тэмай зьезду стане роля рэлігійных лідэраў у духоўным і сацыяльным разьвіцьці чалавецтва ў постпандэмійны пэрыяд.
Некаторыя назіральнікі мяркуюць, што ў Казахстане можа адбыцца сустрэча Папы Рымскага Францішка з кіраўніком Расейскай праваслаўнай царквы патрыярхам Кірылам. Але афіцыйнага пацьверджаньня такой сустрэчы пакуль няма.