Лінкі ўнівэрсальнага доступу

TikTok выдаліў акаўнт дзяржаўнай газэты «Мінская праўда» з 40 тысячамі падпісчыкаў


Вокладка аднаго з нумароў «Мінскай праўды»
Вокладка аднаго з нумароў «Мінскай праўды»

Летась газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.

Пра выдаленьне свайго акаўнту з TikTok выданьне паведаміла ў тэлеграм-канале.

Рэдакцыя «Мінскай праўды» адзначыла, што на працягу доўгага часу на старонку былі арганізаваны атакі з-за мяжы для яе блякаваньня.

Летась у пачатку верасьня дзяржаўная газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.

Беларускія сьвятары выступілі з рэзкай крытыкай публікацыі і выказалі надзею, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады «дадуць належную прававую ацэнку гэтай карыкатуры і публікацыі ў газэце».

Пазьней МУС Беларусі даслаў адказ па выніках праверкі на калектыўны запыт наконт гэтай публікацыі, які падпісаў першы намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму Віталь Казлоў.

У ім зазначалася, што з боку УП «Інфармацыйнае агенцтва „Мінская праўда“ парушэньняў дзейнага заканадаўства не ўстаноўлена».

Беларусы склалі на партале «Зручны горад» пэтыцыю, дзе запатрабавалі заклікаць да адказнасьці датычных службовых асобаў рэдакцыі газэты «Мінская праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG