Група праваслаўных беларусаў у Польшчы зьбірае подпісы пад зваротам да мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы (памесная Польская праваслаўная царква) з просьбай дапамагчы ў арганізацыі беларускамоўных набажэнстваў у Варшаве.
Ініцыятары звароту – «праваслаўныя беларусы, якія з прычыны складаных жыцьцёвых абставінfo апынуліся ў Польшчы ці жывуць тут працяглы час».
Аўтары ліста просяць мітрапаліта Саву дазволіць службу ў адной з капліц і дапамагчы знайсьці сьвятара, які б «жадаў і быў здольны служыць на беларускай мове ў Варшаве».
«Наш цяперашні зварот абумоўлены жаданьнем аб'яднацца ў малітве і больш шчыльных асабістых стасункаў у імя Божае і дзеля хрысьціянскай падтрымкі адзін аднаго», – гаворыцца ў звароце.