Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ падпарадкавала сабе прыходы Ўкраінскай праваслаўнай царквы ў Крыме


Мітрапаліт Лазар стаў на чале прыходаў РПЦ у Крыме
Мітрапаліт Лазар стаў на чале прыходаў РПЦ у Крыме

Расейская праваслаўная царква заявіла аб пераходзе крымскіх эпархій Украінскай праваслаўнай царквы пад кіраваньне Маскоўскага патрыярхату. На анэксаваным Расеяй паўвостраве створана новая мітраполія. Рашэньне прыняў Сынод РПЦ.

У дакумэнтах Сыноду гаворыцца, што гэта зроблена ў адказ на зварот крымскіх япіскапаў для «захаваньня дзейснай сувязі з цэнтральнай царкоўнай уладай» і ў сувязі зь немагчымасьцю іх рэгулярных зносін з Украінскай праваслаўнай царквой.

Япіскапы Ўкраінскай праваслаўнай царквы ў Крыме зьвярнуліся з просьбай прыняць іх у патрыярхат пасьля таго, як УПЦ заявіла аб незалежнасьці ад РПЦ. З пункту гледжаньня Масквы, Украінская царква ўваходзіць у РПЦ на правах самакіраваньня.

На чале Крымскай мітраполіі паставілі 83-гадовага мітрапаліта Лазара (Швяца). Ён нарадзіўся на Валыні, пасьвечаны ў сьвятары і япіскапы ў Кіеве, узначальваў парафіі ў Паўднёвай Амэрыцы, Цярнопальскай вобласьці, Адэсе і Херсоне і ў Сімферопалі.

Крымскія прыходы УПЦ знаходзіліся ў фармальным падпарадкаваньні Кіеву ўвесь час пасьля анэксіі паўвострава ў 2008 годзе. Лазар уваходзіць у склад Сыноду УПЦ, гэта па-ранейшаму пазначана на сайце царквы.

УПЦ перападпарадкаваньня крымскіх эпархій не камэнтавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG