Роля жанчын у ватыканскай герархіі была адной з тэмаў эксклюзіўнага інтэрвію папы агенцтву Reuters.
Новы статут адміністрацыі Сьвятога Пасаду, які ўступіў у сілу ў мінулым месяцы, дазваляе любому ахрышчанаму каталіку, незалежна ад полу, узначаліць бальшыню дэпартамэнтаў Ватыкану.
«Дзьве жанчыны ўпершыню будуць прызначаныя на пасады ў камітэце для выбару біскупаў у Кангрэгацыі ў справах біскупаў», — сказаў у інтэрвію папа.
Гэткім чынам жанчыны ўпершыню ў гісторыі Каталіцкай царквы будуць мець слова пры прызначэньні біскупаў, якімі сёньня могуць быць толькі мужчыны.
Папа не назваў канкрэтных імёнаў, аднак зазначыў, што жанчыны могуць узначаліць Дэпартамэнт каталіцкай адукацыі і культуры і Апостальскую бібліятэку.
Летась папа прызначыў на пасаду Генэральнага сакратара Губэрнатарату сястру Рафаэлу Пэтрыні, манахіню з кангрэгацыі Францішканак Сясьцёр Эўхарыстыі.
У ватыканскай адміністрацыі ўжо таксама працуюць прызначаныя папам жанчыны — дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята і намесьніца дырэктара Ватыканскага прэс-офісу Крыстыян Марэй.