Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, віцебскі біскуп Алег Буткевіч заклікаў адказна падысьці да гэтай просьбы Папы Францішка і падчас службаў у сераду 26 студзеня, а таксама ў наступную нядзелю, 30 студзеня, маліцца аб міры ва Ўкраіне.
У ліку таго, што забаранілі прымаць улады, інвалідныя вазкі, у якіх мелі патрэбу вернікі царквы.
Пасьля традыцыйнай штонядзельнай малітвы «Анёл Панскі», якая 23 студзеня 2022 году прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў занепакоенасьць сытуацыяй вакол Украіны і абвясьціў спэцыяльны Дзень малітвы за мір.
У беспрэцэдэнтнай акцыі калектыўнага камінг-аўту 125 прадстаўнікоў Каталіцкай царквы ў Нямеччыне публічна абвясьцілі аб сваёй прыналежнасьці да квір-супольнасьці, запатрабаваўшы зьмены касьцёльнага працоўнага права, паведамляе dpa раніцай у панядзелак, 24 студзеня.
14 студзеня ў Магілёве ўраганны вецер зьнішчыў частку даху гістарычнай катэдры — касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве, збудаванага ў XVIII стагодзьдзі. Сьвятары зьвярнуліся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў аднаўленьні касьцёлу.
У базыліцы сьвятых Пятра і Паўла ў Празе адбылася імша з нагоды 500-годзьдзя выданьня першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім. На багаслужбе прысутнічаў старшыня Сэнату Чэскай Рэспублікі і замежныя дыпляматы.
Як мінімум у трох япіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацьверджана захворваньне на COVID-19.
Частка сродкаў пойдзе польскай дабрачыннай арганізацыі Caritas «для вырашэньня надзвычайнай сытуацыі зь мігрантамі на мяжы дзьвюх краінаў».
У Менску і шэрагу эўрапейскіх гарадоў 20 студзеня адправяць службы за першадрукара, доктара Францішка Скарыну ў гонар 500-годзьдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ.
У вялікім інтэрвію Свабодзе ксёндз Вячаслаў Барок расказвае, чаму некаторыя «няверуючыя» абгоняць яго ў Валадарстве Божым і калі царква дае дабро на сілавы пратэст.
Аляксандар Лукашэнка ў часе выступленьня ў менскім храме з нагоды Раства заявіў, што ўзяў больш жорсткі курс на захаваньне незалежнасьці Беларусі.
Такую заяву імамы зрабілі таму, што ў рэгіёне Сіньцзян кітайскія ўлады працягваюць зьдзекавацца з уйгураў і іншых мусульманскіх народаў.
31 сьнежня 2021 году ў Будславе прайшла Сьвятая Імша на заканчэньне году.
Агулам пандэмія закранула 787 сьвятароў.
У Будслаўскі касьцёл, які сёлета моцна пацярпеў ад пажару, вяртаюцца багаслужбы.
Паездкі больш чым на 72 км – толькі ў суправаджэньні мужчын.
Папа Рымскі Францішак, выступаючы на Каляды з традыцыйным пасланьнем «Да гораду і сьвету» (Urbi et Orbi), заклікаў не дапусьціць канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны.
У Кіеве адкрылася вулічная выстава «(Не)Зруйнаваная вера», прысьвечаная хрысьціянскім храмам, якія зьнішчаў бальшавіцкі рэжым.
Архімандрыт, публіцыст і пісьменьнік Сава Мажука з Гомля правёў у адным з маскоўскіх праваслаўных храмаў прэзэнтацыю сваёй кнігі. Ён выказаўся пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, пакпіў зь беларусаў ды іхнае мовы, параіў ганарыцца, калі чалавека пабіў АМАП.
З польска-беларускай мяжы праз памежны пераход у Вялікай Бераставіцы агонь даставілі ў горадзенскі катэдральны касьцёл сьв. Францішка Ксавэрыя, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Каталіцкі партал Горадзенскай дыяцэзіі.
Папа Францішак чарговы раз публічна зьвярнуў увагу на лёс мігрантаў і заклікаў да рэальнай дапамогі людзям, якія ўцякаюць ад войнаў і галечы ў пошуках лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей, паведамляе Vatican News.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін параўнаў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы з «прышэльцамі» і заклікаў падтрымаць іх.
У ЗША выйшла справаздача пра рэлігійныя свабоды ў Беларусі. У ёй адзначаюць вялікае ўмяшаньне дзяржавы ў рэлігійныя справы.
Паводле рабочай групы пры маскоўскім патрыярху па каардынацыі дзейнасьці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, у канцы кастрычніка ня стала адразу некалькіх сьвятароў зь Беларусі.
У Патрыяршым саборы Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы ў Кіеве адкрылі пункт вакцынацыі ад COVID-19. Міністар аховы здароўя Віктар Ляшко заклікаў і іншыя канфэсіі пайсьці за гэтым прыкладам.
12 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч выступіў з заявай наконт крызісу зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.
Упершыню ў гісторыі Генэральным сакратаром Губэрнатарату Дзяржавы Ватыкан стала жанчына, а яе намесьнікам — сьвецкі вернік. Гэтыя прызначэньні Папа Францішак зрабіў 4 лістапада.
У Гомлі прайшла малітва ля крыжа, пастаўленага ў 90-х гадах з ініцыятывы католікаў і тагачасных уладаў на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».
У канцы кастрычніка — на пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў. 30 гадоў таму Дзяды сталі і акцыяй памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Экскурсію па праскіх Альшанах з нагоды Дзядоў зладзіў для беларусаў і беларусак Чэхіі дасьледчык Сяргей Кнырэвіч.
31 кастрычніка Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае «Сабор навапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай». З гэтай нагоды ў шэрагу гарадоў адбыліся службы па ахвярах рэлігійных і палітычных рэпрэсій.
Мастачка зь Берасьця Ганна Цімашук намалявала партрэты знакавых постацяў грэка-каталіцкай царквы, якія служылі на Заходнім Палесьсі ў міжваенны час
Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Расеі «сьведку Яговы» Алега Ланшакова. Яго выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА пасьля трох тыдняў зьняволеньня.
Адзін з найбольш вядомых касьцёлаў Беларусі працягваюць аднаўляць пасьля пажару.
У Францыі з 1950 года ад 2900 да 3200 былых і цяперашніх каталіцкіх сьвятароў з 115 тысяч былі датычныя да рознага роду сэксуальнага гвалту.
Працягваецца аднаўленьне Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, што пацярпеў ад травеньскага пажару.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю.
Працягваюцца аднаўленчыя работы ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе.
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
«Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям зьяднацца і вярнуцца на працу і ў свае сьвятыні», — сказаў Апостальскі нунцый.
Прызначаны мітрапалітам Менска-Магілёўскім архібіскуп Юзаф Станеўскі зьвярнуўся да духавенства, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Называе сябе палякам, іграе на арганах, любіць тытулы. Каталікі расказалі, чым адметны новы мітрапаліт Каталіцкай царквы ў Беларусі.
«Мінскую праўду» апавясьцілі пра недапушчальнасьць падобнага роду публікацый.
9 верасьня міністар замежных спраў Уладзімер Макей сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Антэ Ёзічам, паведаміла МЗС.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт перадавіцы «Мінскай праўды» з карыкатурай на каталіцкіх сьвятароў.
Грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, які пачаўся год таму, не абмінуў Праваслаўную і Каталіцкую цэрквы. Экспэрты і вернікі абедзьвюх канфэсій расказваюць, як зьмянілася жыцьцё цэркваў праз год пасьля замены праваслаўнага мітрапаліта і забароны вяртацца на радзіму каталіцкаму.
Публікацыю ў дзяржаўнай газэце кіраўніцтва Касьцёлу назвала «зламысным скажэньнем праўды».
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько пракамэнтаваў вокладку апошняга нумара друкаванага органа Менскага аблвыканкаму «Мінская праўда».
Загрузіць яшчэ