Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл прыляцеў у Беларусь. Днямі ён трапіў пад санкцыі Ўкраіны, але пазьбег санкцый ЭЗ


Патрыярх Кірыл, архіўнае фота
Патрыярх Кірыл, архіўнае фота

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл наведвае Беларусь з трохдзённым візытам. 4 чэрвеня ён прыляцеў у Менск.

Патрыярх Кірыл усклаў вянок да манумэнта Перамогі ў Менску, пазьней ён плянуе ўскласьці кветкі да помніка мітрапаліту Філарэту і ўзначаліць богаслужэньне ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы ў Менску, а заўтра — правядзе літургію ў саборы Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

На 6 чэрвеня заплянаваная сустрэча яго з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паведамляецца, што візыт прымеркаваны да сьвяткаваньня 1030-годзьдзя праваслаўя ў Беларусі.

  • У суседняй Украіне 31 траўня ўвялі санкцыі супраць патрыярха Кірыла і іншых кіраўнікоў РПЦ за падтрымку вайны ва Ўкраіне.
  • Эўразьвяз таксама разглядаў магчымае ўвядзеньне санкцый супраць патрыярха Кірыла, але Вугоршчына настаяла на выключэньні яго са сьпісу індывідуальных санкцый ЭЗ. У выніку ў шосты пакет санкцый, які зацьвердзілі 2 чэрвеня, ён ня трапіў.
  • 6 сакавіка кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл заявіў, што пачатак ваенных дзеяньняў зьвязаны з тым, што нейкія сілы восем гадоў спрабавалі «зьнішчыць тое, што існуе ў Данбасе». «Мы ўступілі ў барацьбу, якая мае не фізычнае, а мэтафізычнае значэньне», — заяўляў Кірыл, крытыкуючы краіны Захаду.
  • Таксама патрыярх Кірыл заклікаў вернікаў згуртавацца ў складаны для краіны час, у тым ліку вакол улады, і казаў, што ў ваенны час служба ў войску — гэта сапраўдны подзьвіг.
  • 27 красавіка Сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату прыняў рашэньне аб поўнай незалежнасьці і самастойнасьці УПЦ, выказаўшы нязгоду з пазыцыяй Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла наконт вайны ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG