Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынод РПЦ прызначыў новых япіскапаў на пінскую і слуцкую катэдры


Пасяджэньне Сыноду РПЦ, ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Сыноду РПЦ, ілюстрацыйнае фота

Рашэньне аб абраньні архіярэяў на вакантныя катэдры беларускага экзархату было прынятае падчас пасяджэньня Сьвятога Сыноду Расейскай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 27 траўня.

Пра гэта паведамляе партал church.by.

Удзельнікі пасяджэньня Сыноду пастанавілі абраць Правялебным Пінскім і Лунінецкім архімандрыта Георгія (Вайтовіча), Правялебным Слуцкім і Салігорскім ‒ ігумена Яўсевія (Цюхлова).

Архімандрыт Георгій (Вайтовіч) — клірык Варварынскага жаночага манастыра ў Пінску, ён зьяўляўся эканомам Пінскай япархіяльнай управы.

Ігумен Яўсевій (Цюхлоў) — намесьнік Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Наваградзкай япархіі.

У 2017 годзе ігумен Яўсевій стаў ляўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэньне» за «важкі ўнёсак у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаваньне моладзі, арганізацыю дзейнасьці мужчынскага манастыра і аказаньне дапамогі людзям у цяжкой жыцьцёвай сытуацыі, а таксама асобам, якія цярпяць ад наркаманіі і алькагалізму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG