Рэлігійная грамада царквы Хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» ў Менску атрымала судовае прадпісаньне вызваліць будынак на вуліцы Кавалёва, 72 да канца гэтага году.
Напрыканцы лістапада кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта падчас набажэнства абвясьціў аб адлучэньні Аляксандра Лукашэнкі ад царквы і наклаў на яго анатэму. Доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая ў інтэрвію Свабодзе расказвае, што гэта азначае.
Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію «Свабодзе», як адбываў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за малюнак у фэйсбуку «Стоп лукашызм» аўтарства мастака Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта «прапагандай нацызму».
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч неўзабаве мае намер пераслаць апостальскаму нунцыю ў Беларусі прашэньне аб адстаўцы на імя папы Рымскага Францішка.
У судзе Першамайскага раёну 9 сьнежня разглядалі справы затрыманых учора ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова.
На а. Аляксея Варанко завялі адміністрацыйную справу паводле артыкулу 23.34 КаАП, ён застанецца ў ізалятары да суду.
Адміністрацыйную справу арыштаванага на 10 сутак пробашча парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча ў Расонах ксяндза Вячаслава Барка павінна быць перагледжана, а самога яго належыць адпусціць.
Каталіцкі сьвятар з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаслаў Барок расказвае ў інтэрвію «Свабодзе» пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў ягоным yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь.
Аб гэтым мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэньне, якое публікуе партал catholic.by
Каталіцкаму сьвятару з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаславу Барку прысудзілі сёньня 10 сутак арышту. Ранкам ён даў інтэрвію Свабодзе пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў сваім yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь, на што ён не пагаджаецца.
1 сьнежня пачаўся суд да ксяндзом Вячаславам Барком за тое, што на сваёй старонцы ў сацсетцы ён разьмясьціў працу мастака Ўладзімера Цэсьлера «Стоп лукашызм».
Беларускія хрысьціяне ўсіх канфэсій падпісваюць зварот да ўладаў, у якім патрабуюць правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары і спыніць беззаконьне на вуліцах краіны.
Нядаўна Вячаслаў Барок запісаў зварот да Папы Рымскага, у якім папрасіў пантыфіка зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі. На 1 сьнежня яго выклікалі ў крымінальны вышук.
Пад ціск надалей трапляюць рэлігійныя дзеячы Беларусі.
«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне лямпад і абразкоў?», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Папа Францішак прызначыў 13 новых кардыналаў. Дзевяцярым зь іх менш за 80 гадоў. Яны змогуць удзельнічаць у выбарах новага кіраўніка рымска-каталіцкай царквы пасьля сыходу Францішка.
Старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускае праваслаўнае царквы Маскоўскага патрыярхату протаярэй Сяргей Лепін звольніўся па ўласным жаданьні.
Суд у Францыі выставіў абвінавачаньне яшчэ чатыром падлеткам у справе аб забойстве ў прадмесьці Парыжу ў сярэдзіне верасьня настаўніка Самюэля Паці. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на крыніцы.
Сьвятары і вернікі Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама хрысьціяне іншых канфэсій, зьвярнуліся са словамі салідарнасьці, падтрымкі і суцяшэньня да хрысьціянаў Беларусі.
Каталіцкія біскупы Беларусі зьвярнуліся да каталікоў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленьнем грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне, паведамляе партал catholic.by.
Біскуп Юры Касабуцкі, генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.
22 лістапада ў мястэчку Воўчын каля Берасьця адбылося асьвячэньне адбудаванага Траецкага касьцёла і першая сьвятая імша ў ім пасьля вялікага перапынку, паведамляе сайт Беларускай каталіцкай царквы.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта наклаў на Аляксандра Лукашэнку анатэму і адлучыў яго ад Царквы.
21 лістапада мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч служыў імшу ў віленскім касьцёле Сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме)
Відэазварот суправаджае хроніка апошніх гвалтоўных падзей у Беларусі, у тым ліку забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня, разгоны акцый пратэсту з выкарыстаньнем гранат і зьбіцьцё дэманстрантаў.
Генпракуратура вынесла папярэджаньні Сергію Лепіну і Юрыю Касабуцкаму, якія абурыліся зносам народнага мэмарыялу Рамана Бандарэнкі.
Вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай і пастырскай пазыцыяй пробашч рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча ў Расонах Віцебскай вобласьці ў сваім Ютуб-канале зьвярнуўся да папы Францішка.
Прадстаўнікі Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну».
«Разбурэньне народнага мэмарыялу, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай зьнішчыць усё тое высакароднае, чыстае, сьветлае, што ёсьць у нашых людзей».
Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «плошчы Пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.
Біскуп Юры Касабуцкі 13 лістапада на імшы памяці загінулага Рамана Бандарэнкі назваў яго чарговай ахвярай тэрору і гвалту.
Ксёндз Вячаслаў Барок 12 лістапада быў выкліканы ў Расонскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў якасьці сьведкі для тлумачэньняў наконт ютуб-канала, які ксёндз вядзе ад пачатку гэтага году. Позву прывезьлі ўчора ўвечары.
У лісьце, адрасаваным дзяржсакратару Ватыкану кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку».
Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін выступіў з ацэнкай бягучай сытуацыі.
Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.
У выніку тэракту ў Вене 2 лістапада загінулі чатыры чалавекі — два мужчыны і дзьве жанчыны, яшчэ 22 параненыя.
Падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Веніямінам, Аляксандар Лукашэнка закрануў сытуацыю з каталіцкім мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, якога беларускія памежнікі не пускаюць у Беларусь.
1 лістапада, у дзень Усіх сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.
Дзясяткі тысяч мусульман у шэрагу краін і тэрыторый выйшлі ў пятніцу на пратэсты, зьвязаныя з апошнімі заявамі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона аб неабходнасьці супрацьстаяць нападкам на сьвецкія каштоўнасьці дзяржавы і на свабоду выказваньня.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган падаў у сваёй краіне пазоў на францускі часопіс Charlie Hebdo, які апублікаваў карыкатуру на Эрдагана. Пракуроры Турэччыны могуць распачаць крымінальную справу паводле заявы яго адваката. Пра гэта паведамляе агенцтва «Анадолу».
У Польшчы ўжо некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое фактычна азначае забарону абортаў у краіне.
Кіраўнік Беларускага каталіцкага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца на дапамогу Сьвятога Пасаду ў вырашэньні праблемы свайго вяртаньня ў Беларусь.
Забіты і абезгалоўлены ў прыгарадзе Парыжу выкладчык гісторыі Самюэль Паці будзе пасьмяротна узнагароджаны найвышэйшай францускай узнагародай — ордэнам Ганаровага легіёну. Пра гэта ў эфіры каналу BFM TV паведаміў міністар адукацыі краіны Жан-Мішэль Блянке.
Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
У парафіі Сьвятой Сям’і ў Лідзе разьвіталіся з ксяндзом канонікам Юзафам Ганьчыцам, які 24 гады быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасьці — ад самага пачатку яе існаваньня, перадае рэсурс Сatholic.by.
Прадстаўнік Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін пракамэнтаваў выказваньне мітрапаліта Веньяміна аб забароне выконваць духоўны гімн «Магутны Божа», бо гэта нібыта спрыяе «падзелу грамадзтва».
Беларускі каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі ў інтэрвію Свабодзе расказвае, як жыве касьцёл зь лідэрам у выгнаньні, адказвае на пытаньні пра вяртаньне мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь і магчымыя ўмовы ўлады.
Старшыню філіялу непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, сказаў гэта 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні.
Загрузіць яшчэ