Забойца настаўніка, этнічны чачэнец з Масквы Абдулах Анзораў, быў застрэлены пры затрыманьні.
Суразмоўцы агенцтва расказалі, што траіх школьнікаў ва ўзросьце ад 13 да 14 гадоў абвінавачваюць у саўдзеле ў тэрарыстычным забойстве. Паводле дадзеных сьледчых, яны паказалі Анзораву настаўніка, калі той выходзіў са школы.
Чацьвёртая абвінавачаная — дачка чалавека, які распаўсюдзіў ролік з крытыкай на адрас настаўніка, які пры абмеркаваньні на ўроку свабоды слова паказаў школьнікам карыкатуры на прарока Мухамада. Школьніца расказала бацьку сваю вэрсію падзеяў у клясе, хоць сама не прысутнічала на ўроку.
За тыдзень да забойства бацька школьніцы паведаміў паліцыі аб дыскрымінацыі ў школе, бо Паці нібыта перад паказам карыкатураў папрасіў выйсьці з клясы мусульман. Паводле іншых відавочцаў, настаўнік патлумачыў дзецям, што яны могуць свабодна пакінуць клясу, калі ня хочуць глядзець на малюнкі з выявай прарока.
Пасьля выстаўленьня абвінавачаньняў падлеткаў адпусьцілі на волю пад судовы нагляд. Такім чынам, цяпер у справе аб забойстве настаўніка праходзяць 14 чалавек.
- Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў напад «ісламісцкім тэрактам» і заклікаў да абароны сьвецкіх каштоўнасьцяў Францускай Рэспублікі ад радыкальнага ісламу. Заявы Макрона выклікалі абурэньне і пратэсты сярод часткі мусульманаў.
- Праз два тыдні пасьля забойства Паці выхадзец з Тунісу забіў нажом трох чалавек у Ніцы. У той самы дзень зламысьнік пагражаў паліцыянтам і мінакам нажом у Авіньёне.
- Паводле дадзеных МУС Францыі, у поле зроку ўладаў застаюцца больш за чатыры тысячы замежнікаў, якія падазраюцца ў распаўсюдзе радыкальных ідэй. Больш за 200 зь іх падлягаюць высылцы.