Біскуп Юры Касабуцкі, генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.
22 лістапада ў мястэчку Воўчын каля Берасьця адбылося асьвячэньне адбудаванага Траецкага касьцёла і першая сьвятая імша ў ім пасьля вялікага перапынку, паведамляе сайт Беларускай каталіцкай царквы.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта наклаў на Аляксандра Лукашэнку анатэму і адлучыў яго ад Царквы.
21 лістапада мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч служыў імшу ў віленскім касьцёле Сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме)
Відэазварот суправаджае хроніка апошніх гвалтоўных падзей у Беларусі, у тым ліку забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня, разгоны акцый пратэсту з выкарыстаньнем гранат і зьбіцьцё дэманстрантаў.
Генпракуратура вынесла папярэджаньні Сергію Лепіну і Юрыю Касабуцкаму, якія абурыліся зносам народнага мэмарыялу Рамана Бандарэнкі.
Вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай і пастырскай пазыцыяй пробашч рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча ў Расонах Віцебскай вобласьці ў сваім Ютуб-канале зьвярнуўся да папы Францішка.
Прадстаўнікі Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну».
«Разбурэньне народнага мэмарыялу, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай зьнішчыць усё тое высакароднае, чыстае, сьветлае, што ёсьць у нашых людзей».
Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «плошчы Пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.
Біскуп Юры Касабуцкі 13 лістапада на імшы памяці загінулага Рамана Бандарэнкі назваў яго чарговай ахвярай тэрору і гвалту.
Ксёндз Вячаслаў Барок 12 лістапада быў выкліканы ў Расонскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў якасьці сьведкі для тлумачэньняў наконт ютуб-канала, які ксёндз вядзе ад пачатку гэтага году. Позву прывезьлі ўчора ўвечары.
У лісьце, адрасаваным дзяржсакратару Ватыкану кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку».
Кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін выступіў з ацэнкай бягучай сытуацыі.
Генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку апошнія заявы наконт адносін беларускай улады з Каталіцкай царквой.
У выніку тэракту ў Вене 2 лістапада загінулі чатыры чалавекі — два мужчыны і дзьве жанчыны, яшчэ 22 параненыя.
Падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Веніямінам, Аляксандар Лукашэнка закрануў сытуацыю з каталіцкім мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, якога беларускія памежнікі не пускаюць у Беларусь.
1 лістапада, у дзень Усіх сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.
Дзясяткі тысяч мусульман у шэрагу краін і тэрыторый выйшлі ў пятніцу на пратэсты, зьвязаныя з апошнімі заявамі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона аб неабходнасьці супрацьстаяць нападкам на сьвецкія каштоўнасьці дзяржавы і на свабоду выказваньня.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган падаў у сваёй краіне пазоў на францускі часопіс Charlie Hebdo, які апублікаваў карыкатуру на Эрдагана. Пракуроры Турэччыны могуць распачаць крымінальную справу паводле заявы яго адваката. Пра гэта паведамляе агенцтва «Анадолу».
У Польшчы ўжо некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду, якое фактычна азначае забарону абортаў у краіне.
Кіраўнік Беларускага каталіцкага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца на дапамогу Сьвятога Пасаду ў вырашэньні праблемы свайго вяртаньня ў Беларусь.
Забіты і абезгалоўлены ў прыгарадзе Парыжу выкладчык гісторыі Самюэль Паці будзе пасьмяротна узнагароджаны найвышэйшай францускай узнагародай — ордэнам Ганаровага легіёну. Пра гэта ў эфіры каналу BFM TV паведаміў міністар адукацыі краіны Жан-Мішэль Блянке.
Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
У парафіі Сьвятой Сям’і ў Лідзе разьвіталіся з ксяндзом канонікам Юзафам Ганьчыцам, які 24 гады быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасьці — ад самага пачатку яе існаваньня, перадае рэсурс Сatholic.by.
Прадстаўнік Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін пракамэнтаваў выказваньне мітрапаліта Веньяміна аб забароне выконваць духоўны гімн «Магутны Божа», бо гэта нібыта спрыяе «падзелу грамадзтва».
Беларускі каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі ў інтэрвію Свабодзе расказвае, як жыве касьцёл зь лідэрам у выгнаньні, адказвае на пытаньні пра вяртаньне мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь і магчымыя ўмовы ўлады.
Старшыню філіялу непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, сказаў гэта 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні.
Пра гэта ў інтэрвію каталіцкаму выданьню Croix заявіў брытанскі архібіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Ватыкану ў сувязях з замежнымі дзяржавамі, фактычна міністар замежных справаў Ватыкану.
Суд у Лідзе ня вынес вэрдыкту ў працэсе каталічкі, якую міліцыя абвінаваціла ў малітве аб вяртаньні ў краіну мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіч.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі зьняпраўдзіў зьвесткі пра тое, што касьцёл у Беларусі нібыта выкарыстоўваецца зьнешнімі сіламі ў палітычных мэтах, перадае Catholic.by.
Прэзэнтацыя адбылася 26 верасьня ў сьвятыні Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай сэмінарыі.
Гаўрыіла Глухава, ігуменьня жаночага манастыра ў Горадні, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіў або зачапіў яе выступ на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасьня.
Пратэстоўцы ў Беларусі павінны выказваць свае патрабаваньні мірна, а ўлады — прыслухоўвацца да грамадзянаў і паводзіць сябе стрымана, заявіў прадстаўнік Ватыкану арцыбіскуп Іван Юрковіч сёньня ў Жэневе. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Падчас праўладнага жаночага форуму 17 верасьня ігуменьня горадзенскага праваслаўнага манастыра Гаўрыіла выказала думку аб пасьлявыбарных падзеях у Беларусі.
Ізраільскія паломнікі-хасіды, якія спрабавалі трапіць празь Беларусь ва ўкраінскі горад Умань для сьвяткаваньня габрэйскага Новага году, павінны вярнуцца дадому.
Бронзавы помнік сьвятому Губэрту зьявіўся на рагу вуліц Савецкай і Кастрычніцкай 17 верасьня. На гранітным пастамэнце стаіць сьвяты Губэрт, а побач зь ім — алень з крыжам на галаве.
У Растове-на-Доне вайсковы суд прысудзіў працяглыя тэрміны зьняволеньня семярым крымскім татарам паводле абвінавачаньня ў арганізацыі дзейнасьці руху «Хізб ут-Тахрыр» і ўдзеле ў ім, а таксама паводле абвінавачаньня ў спробе гвалтоўнага захопу ўлады.
Кабінэт міністраў Украіны 16 верасьня закрыў пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю ў Чарнігаўскай вобласьці, дзе назьбіралася больш за паўтысячы габрэйскіх паломнікаў-хасідаў, і заклікаў Менск «не даваць ім надзею» на тое, што іх пусьцяць ва Ўкраіну.
Сьвяты Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, — пацвердзіў Ватыканскаму радыё 2020 году Дзяржсакратар Ватыкану Пьетра Паралін.
500 хасідаў з ЗША, Вялікай Брытаніі і Ізраілю «захрасьлі» ў Гомлі. Яны ехалі ва Ўкраіну на магілу цадзіка Нахмана, але сутыкнуліся з закрытымі праз каранавірус межамі.
Рымскі пантыфік зьвярнуў увагу на пратэсты, якія адбываюцца ў многіх краінах сьвету, і заклікаў улады забясьпечыць поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, даў інтэрвію расейскаму тэлеканалу RT. Прыводзім некаторыя выказваньні герарха.
11 верасьня ў Менску прайшла сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея і сакратара ў дачыненьнях зь дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту апостальскай сталіцы архібіскупа Пола Рычарда Галахера.
Тадэвуш Кандрусевіч будзе працягваць змагацца за права ўехаць на радзіму, ён застаецца кіраўніком Беларускага касьцёлу, але на выгнаньні.
Рабочы візыт у Беларусь сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Сьвятога Пасаду, архібіскупа Пола Рычарда Галахера, адбудзецца 11-14 верасьня, паведамляе прэс-служба МЗС.
У галоўным горадзенскім касьцёле 9 верасьня прайшла адмысловая імша, на якой маліліся аб вырашэньні грамадзка-палітычнага крызісу ў Беларусі і вяртаньне дадому мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога 31 жніўня памежнікі не пусьцілі ў краіну.
Пробашч катэдральнай парафіі Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску ксёндз Антоні Клімантовіч патлумачыў вернікам, чаму спыніліся радыётрансьляцыі сьвятой імшы па нядзелях.
Загрузіць яшчэ