Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь


Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

24 сьнежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь, паведаміў Catholic.by.

У Менску ён адразу накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, каб асабіста выказаць падзяку за вяртаньне Папу Францішку і яго прадстаўніку ў Беларусі Апостальскаму нунцыю Антэ Ёзічу.

«Ва ўзросьце амаль што 75 гадоў я нечакана для сябе апынуўся ў складанай сытуацыі, якую ўспрымаю як чарговы досьвед Божага Провіду і як свой жыцьцёвы крыж», — гаворыцца ў Слове ўдзячнасьці Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаваным на Catholic.by.

Ён падзякаваў усім, хто маліўся за яго, даў яму прытулак за мяжой і спрыяў ягонаму вяртаньню ў Беларусь, у тым ліку ўладам у Беларусі.

«З удзячнасьцю прымаю рашэньне дзяржаўных уладаў, якое дазволіла вярнуцца на радзіму і займацца духоўным кіраўніцтвам даручанымі маёй пастырскай апецы вернікамі», — напісаў Кандрусевіч.

«Сваё служэньне наступніка апосталаў у Беларусі прысьвячаў, прысьвячаю і буду прысьвячаць духоўнаму адраджэньню і ўмацаваньню веры ў маёй Бацькаўшчыне, а таксама кансалідацыі нашага грамадзтва шляхам мірнага вырашэньня праблем, якія ўзьнікаюць».

Тадэвуш Кандрусевіч таксама павіншаваў усіх з Божым Нараджэньнем і Новым годам.

31 жніўня памежнікі не прапусьцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэньня прычынаў. Пазьней дзяржаўныя органы заявілі, што МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным.

Аляксандар Лукашэнка вінаваціў Кандрусевіча ў тым, што мітрапаліт выяжджаў у Польшчу нібыта для кансультацый аб тым, «як разбураць Беларусь». Да таго Кандрусевіч асудзіў гвалт сілавікоў зь мірных пратэстоўцаў і заклікаў яго спыніць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG