Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заклікаў забясьпечыць вакцынамі і лячэньнем усіх людзей


Папа Францішак выступае з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi»
Папа Францішак выступае з традыцыйным пасланьнем «Urbi et orbi»

Папа Рымскі Францішак, выступаючы на сьвята Божага Нараджэньня з традыцыйным пасланьнем «Гораду і сьвету» (Urbi et Orbi), заклікаў гарантаваць кожнаму чалавеку доступ да вакцын ад COVID-19

«Мы ўсе ў адным чоўне», — падкрэсьліў Францішак у пасланьні, якое паказвалі толькі па відэа. Звычайна пантыфік зьвяртаецца да вернікаў з балькона сабору сьвятога Пятра, але сёлета з прычыны каранавірусных абмежаваньняў фармат выступу вырашана было зьмяніць.

«Я прашу ўсіх, кіраўнікоў дзяржаваў, кампаніі і міжнародныя арганізацыі, супрацоўнічаць, а не канкураваць, знайсьці рашэньне для кожнага — вакцыну для ўсіх — асабліва для найбольш уразьлівых у кожным кутку плянэты», — заявіў Папа Рымскі.

У звароце Францішак таксама казаў пра ахвяраў войнаў і гвалту. Ён заклікаў зьвярнуць асаблівую ўвагу на лёс дзяцей у краінах, дзе ёсьць узброеныя канфлікты, у тым ліку, у Сырыі, Емэне, Іраку. На першую палову сакавіка наступнага году ў кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы заплянаваная паездка ў Ірак.

У калядным пасланьні пантыфік згадаў і падзеі ў Данбасе, а таксама Карабах. «Хай умацуе Сын Усявышняга прыхільнасьць міжнароднай супольнасьці і ўцягнутых (у канфлікт) краінаў працягваць рэжым спыненьня агню ў Нагорным Карабаху, а таксама ва ўсходніх абласьцях Украіны», — сказаў Папа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG