Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Ватыкану ў Беларусі разьлічвае, што Тадэвуш Кандрусевіч яшчэ да Калядаў вернецца дадому


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч не выключае, што мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Менск да Калядаў.

«Хачу зьвярнуцца са словамі ўдзячнасьці да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і да ўсіх людзей, якія спрыялі таму, каб на Каляды ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч», — сказаў Антэ Ёзіч у эфіры тэлеканалу СТБ.

22 сьнежня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што Аляксандар Лукашэнка даручыў знайсьці вырашэньне сытуацыі з кіраўніком рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

«Зыходзячы з таго, што ў сілу розных прычын зьявіліся пэўныя праблемныя моманты ў нашых адносінах, папа Рымскі Францішак палічыў магчымым накіраваць свайго пасланца Гуджэроцьці з адпаведным лістом на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы. У ім выкладалася просьба, зьвязаная зь вядомай пэрсонай», — патлумачыў чыноўнік.

У верасьні Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь з Польшчы без тлумачэньня прычыны. Пазьней Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю, заявіў, што мітрапаліт «езьдзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі».

Таксама ўлады падкрэсьлівалі, што ёсьць пытаньні да грамадзянства каталіцкага герарха, вядзецца праверка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG