Сёлета беларускія сілавікі прыходзілі ў дзясятак буйных кампаній: у адных правялі ператрусы, іншыя ўвогуле прымусілі спыніць дзейнасьць. Многіх кіраўнікоў затрымалі. Прыгадваем, па каго прыйшлі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Беларускі журналіст Андрэй Скурко больш за 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі.
Як паведаміла праская паліцыя, чалавека, які напаў на будынак амбасады, удалося затрымаць. Ён хацеў нагадаць грамадзкасьці пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі і катаваньні, ужытыя супраць аднаго зь ягоных вязьняў — Ігара Аліневіча.
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі
Пагутарылі са стваральніцай праекту «Палітвязынка» журналісткай Яўгеніяй Доўгай і мастачкай Ганнай Татур пра тое, чаму важна гаварыць пра беларускіх палітзьняволеных жанчын падчас вайны.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара».
У Беларусі трэці год запар няспынна ідуць арышты і суды за выказваньне грамадзянскай пазыцыі.
Падчас адкрыцьця ў Парыжы 41-й сэсіі Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) партрэты зьняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ільля Нузаў зачытаў зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча з-за кратаў.
Любенчука вінавацяць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаваньні».
Беларусы Варшавы і Шчэціна сабраліся на акцыі ў падтрымку Дарʼі Лосік і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Справу Мікалая Брэдзелева разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме.
Беларусаў працягваюць затрымліваць і арыштоўваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Жонку палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’ю ня вызвалілі з-пад варты праз 3 дні пасьля затрыманьня 18 кастрычніка . Цяпер Дар’я ў СІЗА Берасьця.
Праект закону «Аб амністыі» фактычна не закранае палітычных зняволеных.
Спэцыяльнае вядзеньне пачалі ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз.
Жонку палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’ю затрымалі раніцай 18 кастрычніка.
Журналіста-расьсьледніка, рэдактара беларускага партала «Ежедневник» Сяргея Сацука вінавацяць у атрыманьні хабару, распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.
Паводле КДБ, затрыманыя зьбіралі і перадавалі зьвесткі аб разьмяшчэньні чыгуначных вузлоў і перамяшчэньні вайсковай тэхнікі.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, кіраўнік дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка расказаў у эфіры Свабоды Premium пра сустрэчу дэпутатаў з прадстаўнікамі палку Каліноўскага, пра тое, каго ён лічыць легітымнымі прадстаўнікамі Беларусі.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1345 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Галоўная рэдактарка Марына Золатава Tut.by і генэральны дырэктар выданьня Людміла Чэкіна зьявіліся ў абноўленым сьпісе асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці», які вядзе КДБ.
У Менскім абласным судзе 19 кастрычніка распачаўся суд у справе арганізацыі «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі», якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай.
Дзевяць месяцаў у «Чорнай кнізе Беларусі» дзейнічаў агент ГУБАЗіКу. Празь яго былі затрыманыя многія людзі, якія перадавалі інфармацыю «ЧКБ». Паглядзелі, што вядома пра гэтых людзей і якія тэрміны яны атрымалі.
У Менскім раённым судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенаму «рэйкаваму партызану» Сяргею Глебку, якога затрымалі сёлета на пачатку сакавіка «за падпал бярвеньня з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў».
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1347 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.
Сёньня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 9 чалавек.
«Мы вядзем кансультацыі з партнэрамі ў Эўракамісіі пра магчымасьць выданьня праязных дакумэнтаў для грамадзян Беларусі, у пэрспэктыве можа стаць пытаньне пра магчымасьць выдачы пашпартоў дэмакратычнай Беларусі».
Берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі з 3 студзеня 2021 году.
Беларуса вывезьлі з расейскага Сочы ў беларускія Пружаны. Ён некалькі дзён не выходзіў на сувязь з роднымі.
Разгляд «справы Аўтуховіча» цягнуўся 5 месяцаў. Працэс праходзіў у горадзенскай турме.
На лаве падсудніх Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Тацяна Астроўская і Марына Дуброўская.
Як стала вядома Свабодзе, зараз былы палітвязень Юры Касьцюк знаходзіцца ў ІЧУ Пружанаў. Ён парэзаў сябе ў аэрапорце пры спробе экстрадыцыі з Расеі
Аляксандар Геджадзэ — першы грамадзянін Расеі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязьнем, якога перавялі ў расейскую калёнію.
17 кастрычніка чакаецца прысуд у гучнай «справе Аўтуховіча». Што пра яе трэба ведаць.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1342 чалавекі знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра яшчэ большую колькасьць такіх людзей.
Разгляд скаргі жыхара Берасьця Юрыя Касьцюка на рашэньне дэпартаваць яго з Расеі ў Беларусь прызначаны на 17 кастрычніка, паведаміў у сваім тэлеграм-канале каардынатар ініцыятыўнай групы «Арыштанты-212» і кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хэльсынкскай групы (МХГ) Раман Кісялёў.
У Беларусь працягваюць прыбываць падразьдзяленьні расейскіх вайскоўцаў. Мінабароны Беларусі публікуе фатаграфіі і відэа прыбыцьця расейскіх вайскоўцаў, якіх насельніцтва Беларусі нібыта сустракае «хлебам-сольлю».
Офіс беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай стала прасоўвае ў Эўразьвязе ідэю спрашчэньня візавага рэжыму для беларусаў, заявіў у праграме «Позірк» прадстаўнік палітыка па міжнародных справах, намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Валер Кавалеўскі.
Віцяблянка Кацярына жыве ў Эстоніі ад траўня 2021 году, працуе ў сфэры ІТ. Сваім досьведам пераезду і жыцьця ў гэтай балтыйскай краіне яна падзялілася са Свабодай у рамках праекту «Новая зямля».
Украіна не прызнае Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай з прычыны «сумневаў» у палітычных пазыцыях апазыцыянэркі, такое меркаваньне выказаў украінскай Свабодзе старшыня камітэту замежных справаў Вярхоўнай Рады, дэпутат фракцыі «Слуга народа» Аляксандар Мярэжка.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
13 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Менска калёнію прысудзілі палітзьняволеным сужэнцам Алене і Дзьмітрыю Паўловічам. Іх абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». На волі ў пары засталіся двое непаўналетніх дзяцей.
Марыў стаць лясьнічым, мараком, адвакатам — стаў праваабаронцам
Каманда Віктара Бабарыкі перайшла на новы фармат інфармаваньня аб жыцьці сваіх лідэраў у зьняволеньні, паведаміла прэс-служба асуджанага экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта.
13 кастрычніка дэмакратычная лідэрка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская падпісала дакумэнты пра гэта з кіраўніцтвам Фляндрыі і атрымала ключы ад памяшканьня, дзе будзе працаваць місія.
Сёньня будаўніку і татуіроўшчыку зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку спаўняецца 52 гады. Беларусы ведаюць яго як палітычнага і грамадзкага дзеяча і палітвязьня, які загінуў пры нявысьветленых абставінах у шклоўскай калёніі.
Сьвятлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па зьнешніх справах Эўрапарлямэнту заклікала прызнаць Абʼяднаны пераходны кабінэт Беларусі
КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойку і Алену Талкачову. Інфармацыя пра гэта зьявілася ў абноўленым пераліку ведамства.
Загрузіць яшчэ