Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за ўдзел у пратэстах мужу і жонцы прысудзілі калёнію. Дома ў іх засталіся двое дзяцей


Алена і Дзьмітры Паўловічы
Алена і Дзьмітры Паўловічы

13 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Менска калёнію прысудзілі палітзьняволеным сужэнцам Алене і Дзьмітрыю Паўловічам. Іх абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». На волі ў пары засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

Алене прысудзілі два гады, а Дзьмітрыю — 1,5 года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч.

Сужэнцаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Алена Паўловіч — гаспадыня салёну друку «Ліса» з Барысава. Яе разам з мужам затрымалі ў канцы ліпеня 2022 году. Пры ператрусе сілавікі прымусілі Алену зьдзіраць са сьцяны бела-чырвоныя шпалеры.

На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непаўналетніх дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй.

У лістах на волю зьняволеныя пішуць, што ня страчваюць бадзёрасьці духу, піша «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG