Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кавалеўскі: Сустрэча Ціханоўскай з прэзыдэнтам Украіны Зяленскім застаецца прыярытэтам


Валер Кавалеўскі і Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.
Валер Кавалеўскі і Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Офіс беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай стала прасоўвае ў Эўразьвязе ідэю спрашчэньня візавага рэжыму для беларусаў, заявіў у праграме «Позірк» прадстаўнік палітыка па міжнародных справах, намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Валер Кавалеўскі.

Паводле яго слоў, сёньня «асабліва вострай праблемай становіцца становішча беларусаў за мяжой», якія адчуваюць «складанасьці з падаўжэньнем [тэрміну дзеяньня] дакумэнтаў, легалізацыяй, атрыманьнем віз».

«Гэта ўсё адбываецца на фоне вайны ва Ўкраіне, калі Беларусь стала — не па сваёй волі — суагрэсарам у гэтым канфлікце, — канстатаваў прадстаўнік Ціханоўскай. — Лукашэнка нас уцягнуў у гэта, але цану за гэта плацяць беларусы. Сама дзяржава, вядома, не зацікаўленая дапамагаць беларусам, якія сотнямі тысяч выяжджаюць з краіны. Тым не менш, гэтыя праблемы трэба вырашаць. Па іх вырашэньне прыходзяць да Сьвятланы Ціханоўскай, каб яна магла прымяніць тыя кантакты, напрацаваныя стасункі з краінамі ЭЗ, каб дапамагчы вырашыць гэтыя праблемы».

Ён прызнаў, што ў гэтым пляне " усё не настолькі раўнамерна, як нам хацелася б, і мы чуем нейкія заклікі

Гэтая работа, паводле слоў Кавалеўскага, «будзе працягнутая». Ён нагадаў, што напрыканцы верасьня падчас сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Эўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен, «дзе ў тым ліку абмяркоўваліся гэтыя пытаньні». Размова тычылася як беларусаў, што ўжо знаходзяцца ў ЭЗ, якія"маюць пытаньні па міграцыйнай праблематыцы«, так і грамадзян унутры Беларусі, якім «трэба атрымліваць шэнгенскія або нацыянальныя візы для паездак у Эўропу».

«Мы падкрэсьліваем заўсёды: вельмі важна, каб беларусы захоўвалі магчымасьць падарожнічаць у ЭЗ — для вядзеньня бізнэсу, турыстычных, адукацыйных мэтаў, міжасобасных кантактаў, — адзначыў прадстаўнік Ціханоўскай. — Многія семʼі аказаліся разьдзеленыя мяжой сёньня. Таму калі і прымаць нейкія рашэньні ў дачыненьні да візавага рэжыму для беларусаў, то толькі спрашчаць гэты рэжым, каб беларусы маглі атрымліваць гэтыя візы прасьцей, менш за іх плаціць, каб візы былі большай працягласьці».

На заўвагу, што сытуацыя з выездам і знаходжаньнем беларусаў у ЭЗ рызыкуе пагоршыцца, Кавалеўскі адрэагаваў: «Абставіны дынамічная, шмат чаго адбываецца».

«ЭЗ — гэта 27 краін, якія маюць сувэрэнітэт у дачыненьні да міграцыйнай палітыкі, дзе яны могуць прымаць свае рашэньні. Нешта ў нас атрымліваецца, нешта яшчэ трэба будзе зрабіць. Але давайце проста ўявім, калі б гэтай працы не вялося наогул, калі б не было Сьвятланы Ціханоўскай, кантактаў на самым высокім узроўні — і ў Эўрапейскім Зьвязе, і на нацыянальным узроўні. Я думаю, што ўсе тыя меры, якія прымяняюцца цяпер да расейцаў, аўтаматычна прымяняліся б і да беларусаў», — заявіў прадстаўнік па міжнародных справах.

Для офіса беларускага дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай Украіна зьяўляецца не праблемай, а прыярытэтам, заявіў Кавалеўскі.

Кавалеўскі падкрэсьліў, што Украіна зараз сфакусаваная на тым, каб перамагчы ў вайне. Аднак «калі будуць створаны неабходныя ўмовы», перакананы ён, Кіеў стане вырашаць, «якія могуць быць фарматы адносін паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі, паміж Украінай і дэмакратычнай Беларусьсю».

На пытаньне аб магчымасьці сустрэчы Ціханоўскай і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў бліжэйшыя месяцы, Кавалеўскі адказаў: «Мы так не прагназуем ход разьвіцьця падзей». «Калі будуць стварацца прыдатныя для гэтага ўмовы, мы будзем над імі працаваць. Але ў цэлым для нас застаецца прыярытэтам менавіта вывад адносін на самы высокі ўзровень, каб прэзыдэнт Украіны і Сьвятлана Ціханоўская маглі правесьці такую сустрэчу», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG