Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад амбасады ЗША і прадстаўніцтва ААН усклалі кветкі да мэмарыялу Рут Уолер, якая дапамагала беларусам


Рут Уолер з мужам Тэдам на плякаце ў менскай школе № 130, якой прысвоена яе імя
Рут Уолер з мужам Тэдам на плякаце ў менскай школе № 130, якой прысвоена яе імя

Сёньня ў Менску часовы павераны ў справах ЗША Пітэр Каўфман і сталы каардынатар прадстаўніцтва ААН Расул Багіраў усклалі кветкі да мэмарыялу Рут Уолер.

Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.

Рут Уолер — амэрыканка, якая аказвала дапамогу падчас працы зь Місіяй ААН для дапамогі і аднаўленьня (UNRRА) у пасьляваеннай Беларусі. Яна памерла 4 жніўня 1946 году ў Менску.

Уолер уратавала двух хлопчыкаў, якія танулі ў возеры каля рэзыдэнцыі UNRRА ў Лошыцы. А сама пасьля гэтага захварэла на постгрыпозны мэнінгіт.

Пасьля сьмерці Рут Уолер з СССР зьнялі «пэніцылінавае эмбарга». Пры падтрымцы UNRRА была пабудаваная першая лінія для вытворчасьці пэніцыліну. У першыя пасьляваенныя гады па лініі ААН Беларусі было выдзелена гуманітарнай дапамогі на суму звыш 60 мільёнаў даляраў.

Камуністычныя ўлады БССР імкнуліся ня згадваць пра амэрыканскі ўнёсак у аднаўленьне разбуранай вайной Беларусі. Толькі ў 2016 годзе адной зь менскіх школаў далі імя Рут Уолер.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG