Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў у сіле завочны вырак Судаленку. Ён расказаў, як будзе далей зь ім змагацца


Леанід Судаленка. Архіўнае фота
Леанід Судаленка. Архіўнае фота

У чэрвені Леаніду Судаленку прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынствам Дзіны Кучук вырашыла пакінуць прысуд Леаніду Судаленку бязь зьменаў, а апэляцыйную скаргу без задавальненьня, паведамляе «Вясна».

У сваю чаргу Судаленка заявіў, што працягне змагацца з парушэньнем яго правоў і плянуе найбліжэйшым часам заняцца праходжаньнем працэдуры нагляду ў Вярхоўным судзе. Пра гэта ён расказаў Свабодзе.

«Толькі наперад. Інструмэнтаў яшчэ шмат, і самы галоўны — прамая канстытуцыйная скарга. Такое права беларусы атрымалі на апошнім 2022 году рэфэрэндуме. Але трэба вычарпаць усе сродкі прававой абароны, то бок прайсьці яшчэ працэдуру нагляду ў Вярхоўным судзе, чым я і займуся ў бліжэйшы час. Гэтае спэцвядзеньне, ці завочныя суды, парушаюць прама, як я лічу, канстытуцыйныя правы на спаборнасьць і роўнасьць бакоў у судовым працэсе, а таксама права на абарону ў судзе, калі прызначаны адвакат хавае ад мяне і не аддае атрыманы мой прысуд. Я зараз нават супраць адвакаткі патрабую ў пракуратуры крымінальнай адказнасьці па 204-м артыкуле КК. Буду патрабаваць праверкі спэцвядзеньняў на адпаведнасьць Канстытуцыі!», — заявіў праваабаронца.

  • У чэрвені Леаніду прызначылі 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.
  • Леанід — вядомы праваабаронца і юрыст, зьяўляўся кіраўніком Гомельскага аддзяленьня Праваабарончага цэнтру «Вясна». Пакінуўшы Беларусь, ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на як мага хутчэйшае вызваленьне беларускіх палітвязьняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG