Пра гэта паведамляе Associated Press.
Найбольшую колькасьць узнагародаў сабраў сэрыял «Сёгун» (Shogun) ад канала FX. Тэлешоў перамагло ў 18 намінацыях, у тым ліку «найлепшы драматычны сэрыял», «найлепшая рэжысура ў драме», «найлепшая мужчынская роля ў драматычным сэрыяле» і «найлепшая жаночая роля ў драматычным сэрыяле».
На другім месцы па колькасьці ўзнагародаў — сэрыял «Мядзьведзь» (The Bear), які атрымаў 11 прэмій. Выканаўца галоўнай ролі Джэрэмі Ален Уайт атрымаў статуэтку ў намінацыі «найлепшы актор у камэдыйным сэрыяле», а ягоныя калегі па тэлешоў Эбон Мос-Бакрак і Ліза Калон-Заяс атрымалі ўзнагароды ў намінацыях «найлепшы актор у ролі другога пляну ў камэдыйным сэрыяле» і «найлепшая актрыса ў ролі другога пляну ў камэдыйным сэрыяле».
Найлепшым камэдыйным сэрыялам былі прызнаныя «Хітрасьці» (Hacks), ад HBO Max, а лепшым міні-сэрыялам — «Аленяня» (Baby Reindeer) ад Netflix. Ён таксама прынёс узнагароды ў намінацыях «найлепшая мужчынская роля ў міні-сэрыяле» Рычарду Гэду і «найлепшая актрыса ў ролі другога пляна ў міні-сэрыяле» Джэсіцы Ганінг. Прэмію «Эмі» ў намінацыі «найлепшая актрыса ў міні-сэрыяле» атрымала Джодзі Фостэр за сваю ролю ў сэрыяле «Сапраўдны дэтэктыў». Раней яна двойчы атрымлівала прэмію «Оскар».
Форум