Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Паводле самага цяжкага з выстаўленых артыкулаў («Здрада дзяржаве») Белавусу пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Булаўскі за кратамі са сьнежня 2022 году.
Аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС Менскай вобласьці Аляксея Трапезьнікава загарэўся ў ноч з 24 на 25 студзеня ў пасёлку Плешчаніцы ў двары дома.
У Віцебскім абласным судзе праходзіць закрытае судовае паседжаньне над Валерыем Раманоўскім, нібыта за перадачу дакумэнтаў аб будаўніцтве БелАЭС.
Былому рэдактару тэлеграм-канала «Nexta» Раману Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў зьняволеньня.
Пракурорка папрасіла ўзяць Рамана Пратасевіча, які пагадзіўся на супрацоўніцтва са сьледзтвам, пад варту, але суд пакінуў яго пад хатнім арыштам да набыцьця выракам сілы. Ён мае 10 дзён, каб абскардзіць прысуд.
Абвінавачанымі праходзяць чатыры чалавекі — тры прадстаўнікі кампаніі і кіраўнік прыватнай фірмы.
Палітзьняволеная раней выказала жаданьне адбыць рэшту тэрміну ў краіне свайго грамадзянства, Расеі.
Сяргей Франчук мае трэцюю групу інваліднасьці, яго ўжо асудзілі на тры гады калёніі за ўдзел у пратэстах. Цяпер будуць судзіць за абразу Лукашэнкі.
Паводле сьледзтва, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаваную масавую акцыю», калі праводзіла кансультацыю пад турмой на завулку Акрэсьціна ў Менску ў жніўні 2020 году.
У Беларусі на 1 траўня 2023 году 1498 палітвязьняў.
28 красавіка ў Менску прайшлі суды над 7 эвангельскімі вернікамі, якое нібыта «зьдзейсьнілі адміністрацыйнае правапарушэньне» ўвечары 15 красавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэньне аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў «Гімціне». Адпаведны пазоў у суд раней падало галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Сяргей Франчук мае трэцюю групу інваліднасьці, яму патрэбен пастаянны кантроль лекараў. Пракурор запрасіў тры гады калёніі.
У Нямеччыне памёр самы стары асуджаны ахоўнік канцлягера — 102-гадовы Ёзэф Шутц.
У Сяргея Франчука — трэцяя група інваліднасьці, яму патрэбен пастаянны кантроль лекараў.
Пасьпяховае прадпрыемства, якое нават уваходзіла ў сьпіс спонсараў аўтагонак «Формула-1», цяпер нацыяналізаванае і мае буйныя пазыкі.
Bellingcat вядомы шэрагам расьсьледаваньняў, у тым ліку вакол расейска-ўкраінскай вайны.
21 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе у адкрытым рэжыме калегія пад старшынствам судзьдзі Святланы Бандарэнка разглядзела апэляцыйныя скаргі і пракурорскі пратэст на прысуд у справе «Вясны».
Выдавец Зьміцер Колас вядомы перакладамі сусьветнай клясыкі на беларускую мову.
На мінулым тыдні стала вядома, што Рамана Пратасевіча дадаткова абвінавачваюць у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем, зьдзейсьненым паўторна, бо ён нібыта быў адміністратарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», а ня толькі Nexta.
Палітзьняволеных Андрэя і Веру Мамойкаў затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК).
20 красавіка ў Кобрыні сілавікі прыходзілі да сваякоў былога палітзьняволенага Віталя Жука і ягонай жонкі Маргарыты Касабуцкай, якія некалькі месяцаў таму зь дзецьмі пакінулі Беларусь.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага абʼяднаньня літоўцаў «Гімціне», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
Асуджанаму на 6,5 года зьняволеньня Васілю Дземідовічу інкрымінуюць арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 391 КК («Абраза судзьдзі»).
Сьвятлана Бычкоўская працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Менску.
Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу былога намесьніка гендырэктара і двух начальнікаў структурных падразьдзяленьняў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Беларусам пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.
Сьледчыя мяркуюць, што грамадзянін Украіны на заказ застрэліў трох чалавек — у 1996, 1997 і 2001 гадах. У двух апошніх выпадках гэта былі рэгіянальныя бізнэсоўцы.
Пружанскую актывістку Алену Гнаўк вінавацяць у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі» (арт. 411 КК).
Трэці раз за 2 гады асудзілі інваліда II групы Гундара, ён адмаўляўся ў судзе даваць паказаньні.
Рэшткі ракеты знайшлі ў полі 14 красавіка 2022 году і ў часе расьсьледаваньня выявілі, што яе выпусьцілі з тэрыторыі Беларусі каля 23 гадзіны 4 красавіка таго ж году.
За кантрабанду лекаў беларусам пагражае штраф і канфіскацыя тавараў.
У падазраваных нібыта сканфіскавалі больш за 250 тысяч даляраў ЗША і 55 тысяч эўра, на іхную маёмасьць наклалі арышт.
Паводле сьледзтва, 34-гадовая шматдзетная маці спавіла дзіця ў ручнік, паклала ў пакет і выставіла на казырок дома.
Суд у Іране прыгаварыў дзесяць вайскоўцаў да розных турэмных тэрмінаў у справе аб зьбітым пад Тэгеранам украінскім пасажырскім авіяляйнэры ў студзені 2020 году.
Зьбеглы малдаўскі бізнэсовец праходзіць у справе аб вывадзе 1 млрд даляраў з банкаўскай сыстэмы Малдовы.
Гэта самы высокі паказчык з 2015 года, які значна перавышае сярэднія дадзеныя за апошнія 15 гадоў.
Узнагародай зьбіраюцца адзначаць людзей, якія «праявілі выключную адданасьць у служэньні Беларусі».
Расея павінна выканаць гэтае рашэньне, згодна са сваімі абавязкамі ў рамках міжнароднага права.
Дзьмітрыя Юртаева вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Расейца Аляксея Маскалёва пакаралі двума гадамі калёніі. На вырак ён не зьявіўся, бо ўцёк з-пад хатняга арышту ў Менск.
Суд Янаўскага (Іванаўскага) раёну Берасьцейскай вобласьці 10 красавіка вынес прысуд 36-гадоваму мантажніку Дзьмітрыю Жыдко, якога абвінавацілі ў хуліганстве паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.
З 2017-га да 2020 году кампанія «Сервіс Ойл» пералічыла на рахункі «Беларуснафты» больш за 400 мільёнаў грыўняў (11 млн даляраў паводле афіцыйнага курсу) за арэнду абсталяваньня, дакладна ведаючы, што з гэтых сродкаў мусілі сплаціць яшчэ і 15% падатку на прыбытак замежных юрыдычных асобаў.
Расейцу Аляксею Маскалёву далі два гады калёніі пасьля таго як выявілі малюнак яго дачкі супраць вайны. На прысуд ён не зьявіўся, бо ўцёк з-пад хатняга арышту ў Менск.
Улады ахарактарызавалі выбары як «сумленныя», а Генпракуратура заявіла, што «сур’ёзных парушэньняў не было».
Загрузіць яшчэ