Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў вырак журналісту Пачобуту


Анджэй Пачобут. Архіўнае фота
Анджэй Пачобут. Архіўнае фота

26 траўня Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю журналіста Андрэя Пачобута ў закрытым рэжыме.

Працэс вёў судзьдзя Вярхоўнага суду Ігар Любавіцкі, які летась атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі Ордэн гонару за «ўнёсак ва ўмацаваньне дзяржавы і дэмакратычнага грамадзтва».

Раней Любавіцкі ў рангу судзьдзі суду Маскоўскага раёну Менску пакараў 14 гадамі зьняволеньня Віктара Бабарыку, пасьля чаго пайшоў на павышэньне, адзначае БАЖ.

26 траўня Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту ў 8 гадоў калёніі бязь зьменаў. Цяпер Пачобута маюць накіраваць у калёнію.

Анджэй Пачобут нарадзіўся ў Горадні, ён грамадзянін Беларусі. У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасьці: Ірэну Бярнацкую, Ганну Панішаву і Марыю Цішкоўскую. Іх выслалі зь Беларусі ў Польшчу.

У сакавіку 2022 году кіраўніцу незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты і перавялі пад хатні арышт. 9 лютага 2023 году на 8 гадоў калёніі асудзілі журналіста Анджэя Пачобута.

Польшча не пакідае спробаў вызваліць яго.

«Калі Анджэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, пасьлязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

Хто такі Анджэй Пачобут

  • Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.
  • Нарадзіўся 17 красавіка 1973 году ў Вялікай Бераставіцы (Горадзенская вобласьць). Яму 49 гадоў. Жыве ў Горадні. Жанаты, двое дзяцей: старэйшая дачка вучыцца ў Горадні ў мэдычным унівэрсытэце, малодшы сын ходзіць у школу.
  • У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», рэспубліканскай газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niemna («Голас з-над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Magazyn Polski na uchodźstwie, карэспандэнтам буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторый спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміяй Краёвай.
  • 25 сакавіка 2021 году Андрэя Пачобута затрымалі, прыйшоўшы да яго зь ператрусам.
  • Трох фігурантак «польскай справы» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву у траўні 2021 вызвалілі ўзамен на выезд зь Беларусі. Пачобут адмовіўся ад такой прапановы. Старшыню Анжаліку Борыс у сакавіку 2022 вызвалілі зь СІЗА пад хатні арышт.
  • У Анджэя хворае сэрца. Раней, асабліва ў сьпёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.
  • За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў напад СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году агрэсіяй. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
  • У 2023-м Пачобуту вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG