Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах інваліда адправілі ў калёнію на 4,5 года за карыкатуры на Лукашэнку


Ігар Шумілаў
Ігар Шумілаў

Сярод пэрсанажаў на карыкатурах былі і іншыя прадстаўнікі ўлады.

У судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы 30 траўня агучылі прысуд былому байкеру і грамадзкаму актывісту Ігару Шумілаву — 4,5 года зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязьня прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу за чатыры малюнкі ў «Аднаклясьніках». Судзьдзя Мікалай Кміта разгледзеў справу за адну гадзіну, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Пракурорка — Сьвятлана Пасемка.

Ігар мае інваліднасьць трэцяй групы — 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і страціў нагу, а таксама мае сур’ёзную праблему з правай рукой. У Ігара ёсьць 11-гадовы сын.

Шумілава затрымалі 23 лютага ў Баранавічах. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Судзьдзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 дзён.

Пазьней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367(паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэксу.

Падставай для крымінальнай справы сталі чатыры допісы ў «Аднаклясьніках» з сатырычнымі малюнкамі з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама Віктарам Лукашэнкам, кіраўніком Горадзенскай вобласьці Ўладзімерам Каранікам, памочнікам Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Юрыем Караевым, генэральным пракурорам Андрэем Шведам, міністрам унутраных справаў Іванам Кубраковым, экс-начальнікам ГУБАЗіКу Мікалаем Карпянковым, гісторыкам Ігарам Марзалюком, начальнікам крымінальнай міліцыі Генадзем Казакевічам.

Паводле сьледзтва, допісы зьявіліся з 1 траўня 2020 па 23 траўня 2022 году. Вядома, што на адной з выяваў Лукашэнка разам зь пералічанымі асобамі намаляваны ў выглядзе арыштантаў, якіх утрымліваюць у турэмнай камэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG