Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенай Яне Пінчук, якую экстрадавалі з Расеі, прысудзілі 12 гадоў калёніі


Яна Пінчук у судзе. Архіўнае фота
Яна Пінчук у судзе. Архіўнае фота

Пінчук абвінавацілі паводле пяці крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «стварэньні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй».

Разгляд справы Яны Пінчук праходзіў у Менскім гарадзкім судзе з 10 красавіка. Працэс вяла судзьдзя Тацяна Фалькоўская.

Падсудную абвінавацілі паводле наступных артыкулаў КК:

  • ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьню дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
  • ч. 3 арт. 293 (навучаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч.1 арт. 290-1 (дзейнасьць па стварэньні арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падразьдзяленьнямі).

6 чэрвеня Пінчук прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, паведамляе тэлеграм-канал Freeyana.

Беларуску Яну Пінчук затрымалі ў Расеі ў лістападзе 2021 году. У Беларусі сілавікі абвясьцілі яе ў вышук нібыта за адміністраваньне пратэставых чатаў. Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Расеі выдаваць Яну Пінчук у Беларусь, але расейскія ўлады гэта праігнаравалі.

Пры гэтым абвінавачаньні, якія выставілі Яне, не прадугледжаныя пастановай аб яе экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь.

Паводле «Вясны», Беларусь парушыла свае гарантыі, што Пінчук не прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці і не пакараюць за злачынства, якое не фігуравала ў запыце аб яе выдачы. «Вясна» адзначае, што гэта парушае патрабаваньні Канвэнцыі аб прававой дапамозе 1993 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG