Іх судзяць па артыкуле аб распаўсюджваньні нібыта «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў тэлеграм-канал @vitebsk_info.
На лаве падсудных:
- загадчыца катэдры канструяваньня і тэхналёгіі адзеньня і абутку, кандыдат тэхнічных навук Натальля Бадзяла,
- загадчыца катэдры эканамічнай тэорыі і маркетынгу доктар тэхнічных навук Галіна Яшава,
- дацэнт катэдры дызайну і моды Тацяна Макляцова.
Іх справу па артыкулах 24.23 ч. 1 і 19.11 ч. 2 разглядае судзьдзя Алена Жук.
- Раней стала вядома пра суд над дацэнтам катэдры дызайну і моды гэтага ўнівэрсытэту Натальляй Тарабукай.
- Летась арыштавалі, а пасьля звольнілі старшага выкладчыка катэдры тэхналёгіі тэкстыльных матэрыялаў Дзьмітрыя Квяткоўскага.